Ап’янець ад кваса ды ўпіцца кефірам – міф ці рэальнасць? Судмедэксперт ставіць вопыты на сабе

|

Для даследванняў мы выбралі напоі, што паводле інфармацыі вытворцаў з’яўляюцца безалкагольнымі, але ўтрымліваюць нязначную колькасць спірту, ці могуць забрадзіць пры захоўванні, асабліва ўлетку, калі цёпла.

 

Абраныя для даследванняў безалкгольныя напоі знаёмыя і, напэўна, папулярныя сярод гарадзенцаў. А цацкі ў кабінеце эксперта таксама рэч патрэбная. Іх выкарыстоўваюць, калі бяруць аналізы ў дзяцей пры вызначэнні бацькоўства.

 

Што тычыцца марак і брэндаў – аддавалі перавагу айчыннай прадукцыі. Астатняе – выключна справа ўласнага густу.

 

Аказваецца, “людзі ў белых халатах” аддаюць перавагу каляровым строям. Першы ўстойлівы міф разбураны без экспертызы. Для даследвання наступнага начальнік упраўлення лабараторных даследванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару Сяргей  Драгун адбірае абразцы напояў для аналізу. Фельчар-лабарант Міра Драгун гатовая прыступіць да працы.

 

У наш спіс патрапілі некалькі відаў безалкагольнага піва, квас, яблычны і вінаградны сокі і кісламалочныя прадукты. Утрыманне (ці адсутнасць) алкаголю ў выбраных прадуктах пазначана ў табліцы ніжэй згодна з інфармацыяй вытворцаў на этыкетках напояў.

 

Пробы напояў адбіраюцца ў стэрыльную тару.

 

Мы спраўджвалі  наяўнасць і колькасць алкаголю ў вадкасцях з дапамогай газахраматаграфічнага метаду вызначэння. Сутнасць яго ў тым, што пры кантакце з рэактывамі – нітрытам натрыя і трыхлорвоцатавай кіслатой – этылавы спірт пераходзіць у лятучае злучэнне – этылнітрыт. Тэмпература кіпення гэтага рэчыва каля 17 градусаў – яно знаходзіцца ў выглядзе пары, ці, як пажуць прафесіяналы, парагазавай фазы.

 

Падрыхтоўку проб да аналізу на газавым храматографе выконвае фельшар-лабарант Міра Драгун.

 

Менавіта гэта парагазавая фаза і з’яўляецца прадметам даследвання. Яе адбіраюць з закрытай шклянкі шпрыцам і ўводзяць у газавы храматограф. Вынікі прыбор выдае ў выглядзе шэрагу дыяграм на экране.

 

 

Сяргей Драгун адбірае парагазавую сумесь падрыхтаванай пробы для аналіза на газавым хроматографе.

 

Кожнаму рэчыву адпавядае пік у пэўным месцы дыяграмы. Калі яго няма, значыць тое рэчыва адсутнічае. Вышыня піка дазваляе зрабіць высновы пра колькасць рэчыва ў даследаванай вадкасці.

 

Колькасныя і якасныя вынікі аналізу на ўтрыманне этылавага спірту адлюстроўваюцца на маніторы камп’ютара ў выглядзе пікаў у характэрных для пэўных рэчываў месцах.

 

Меркаванне, што з цягам часу колькасць алкаголю ў безалкагольных ці слабаалкагольных напоях можа змяніцца, палягае на тым, што пры наяўнасці цукру працэс браджэння працягаецца пры пакаёвай тэмпературы. Тое, што браджэнне можа пачацца ў пачаткова “чыстых” ад алкаголю прадуктах, абаснавана магчымасцю пранікнення мікраарганізмаў у адкаркаваны посуд.

 

 

Вынікі даследванняў прадстаўлены ў табліцы і на дыяграме.

 

 

 Табліца ўтрымання этылавага спірту ў напоях


 

Безалкагольны напой

Колькасць алкаголю, %, паводле этыкеткі

Колькасць алкаголю,% паводле экспертызы

Колькасць алкаголю, %, паводле паводле экспертызы праз тры дні

 

1

Піва Лідскае “Нулёвочка”

 

Не больш 0,5%

0,37%

0,37%

2

Піва “Балтыка 0 безалкагольнае”

 

Не больш 0,5%

0,33%

0,34%

3

Квас Лідскі “Хлебный”

 

Не больш за 1,2%

0,37%

0,39%

4

Квас Лідскі “Тёмный”

 

Не больш за 1,2%

0,46%

0,53%

5

Сок яблычны, АВС

 

0%

0%

0%

6

Сок вінаградны, “На100ящий” 

 

0%

0,02%

0,023%

7

Кефір тлустасцю 3,5% “Молочный мир”

 

0%

0%

0,12%

8

ДарАйран тлустасцю 1,5% Молочный мир”

0%

0%

0,12%

 

 

Заяўленая і фактычная колькасць этылавага спірту ў безалкагольный напоях


 

Такім чынам, першая частка даследванняў паказала, што наяўнасць этылавага спірту ў безалкагольных напоях нават меншая, чым заяўлена вытворцамі, і пры захоўванні павялічваецца нязначна.

 

У другой частцы высветлім, ці зможа такая колькасць спірту давесці спажыўца да стану алкагольнага ап’янення.

 

Колькі квасу трэба выпіць, каб ап’янець? Судова-медыцынскі эксперт ставіць вопыты на сабе. Частка 2

 

Фота і відэа аўтаркі