У Гродне ўрачыста адзначылі Дзень пажарнай службы

|

У сваё прафесійнае свята, 25 ліпеня, гарадзенскія выратавальнікі зладзілі цэлы шэраг мерапрыемстваў у цэнтры горада. Спачатку 21 баец МНС прыняў прысягу вернасці радзіме, прафесіі і людзям. Іх у жаданні служыць падтрымалі не толькі калегі, але і прадстаўнікі аблвыканкама, выратавальнікі з Польшчы і Літвы, ветэраны ды святары.

Фотафакт: каля аблвыканкаму насустрач дзяўчыне на аўто “выбег” ліхтар

|

Маладая жанчына за стырном аўто на мінскіх нумарах не справілася з кіраваннем і збіла ліхтар. Гэта адбылося каля 12 гадзін 26 ліпеня на вуліцы Ажэшкі, побач з аблвыканкамам. Мiнчанка патлумачыла, што ліхтар выпадкова “выбег” да яе насустрач.

На Гарадзеншчыне павялічылася колькасць захварэўшых пасля ўкусу кляшчоў

|

За першае паўгоддзе 2016 г. колькасць зваротаў з укусамі кляшчоў у Гродзенскай вобласці ўзрасла на 42% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 г. і склала 3777 чалавек, у тым ліку 1235 дзяцей да 17 гадоў (у 2015 годзе – 2657 чалавек, у тым ліку 928 дзяцей). Хваробай Лайма за гэты перыяд захварэла 38 чалавек (за першае паўгоддзе 2015 г. – 30), клешчавым энцэфалітам – 10 чалавек (за першае паўгоддзе 2015 г. – 6), паведамілі ў Гродзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

На Алімпіядзе ў Рыа ў складзе зборнай Беларусі выступяць 23 гарадзенскія спартсмены

|

На XXXI летніх Алімпійскіх гульнях Беларусь будуць прадстаўляць 123 спартсмены і 57 трэнераў, з іх 23 прадстаўніка Гарадзеншчыны. У ліку відаў спорту, з якімі звязаны вялікія надзеі нашай зборнай – мастацкая гімнастыка, цяжкая атлетыка, веславанне на байдарках і каноэ, шашэйныя велагонкі, скачкі на батуце і некаторыя дысцыплiны лёгкай атлетыкi.

Таварыскі матч “Нёмана” супраць “Ліды” сабраў мноства гледачоў

|

Хакеісты “Нёмана” 25 ліпеня ў таварыскім матчы, які праходзіў у Гродне, упэўнена абыгралі ХК “Ліда” з лікам 4:1.

Гарадзенскія пажарныя атрымалі срэбра ў першынстве краіны

|

Рэспубліканскі турнір, прысвечаны Дню пажарна-ратавальнай службы, праходзіў 19-22 ліпеня ў Салігорску. Гарадзенцы вярнуліся  са спаборніцтваў са срэбрам і бронзай за камандную эстаферу ў чацвёрках і золатам за пераадоленне штурмавой лесвіцы ў асабістым заліку.

З гродзенскага раддома знікла жанчына на дзявятым месяцы цяжарнасці. АБНОЎЛЕНА: яе ўжо знайшлі

|

Жанчына самавольна сышла з гродзенскага раддома каля 24 ліпеня 4.00. Міліцыя прасіла дапамогі ў яе вышуку, але днём 25 ліпеня яе ўдалося знайсці.

Пасля “пеннай вечарыны” супрацоўнiкi “Гарсвятла” дзве гадзіны чысцілі фантан

|

Невядомы жартаўнік 24 ліпеня вырашыў пацешыць гараджан і ад душы дадаў мыйнага сродку ў фантан у парку Жылібера, дзякуючы чаму той стаў падобны да вялікай пеннай ванны. На наступную раніцу, у панядзелак, супрацоўнікам “Гарсвятла” спатрэбілася больш за дзве гадзіны, каб прачысціць фантан ад пены.

Выбітыя зубы і зламаная нага. На фестывалі SunDay пабіліся аматары нямецкіх і японскіх аўто

|

На аўтафестывалі SunDay-2016, які праходзіў 23 ліпеня ў Караліно каля Гродна, адбылася бойка. Прадстаўніку клуба “Honda Гродна” зламалі нагу, а яго сябру, які заступіўся, выбілі зубы.

“Прыехала, каб знайсці саму сябе”. Як гарадзенка пераехала ў Штаты каб стаць спявачкай

Рыма – яшчэ не спявачка, кантрактаў у яе няма. У музычнай сферы ў яе, па сутнасці, яшчэ нічога не адбылося. Але спяваць ды жыць у Штатах яна хацела з дзяцінства. Так і атрымалася: дзяўчына пісала песні яшчэ ў Гродне, але запісвацца ў студыі стала ўжо ў Лос-Анджэлесе. Цяпер яна хоча выпусціць альбом і трапіць на шоў “Голас”.