Аўтафестываль SunDay-2016 у Гродне: яшчэ больш, яшчэ яскравей, яшчэ гучней

|

Усяго ў фестывалі ўдзельнічае каля 200 аўтамабіляў з пяці краін: ёсць як сучасныя аўто, гэтак і сапраўдныя рарытэты, савецкія ды заходнія. Таксама можна пабачыць адмысловыя машыны, якія менш чым праз месяц прымуць удзел у гарадзенскіх аўтабаях. Хапае на свяце і прыгожых дзяўчын, якія ахвотна фатаграфуюцца побач з дыхтоўнымі машынамі.

 

Госці з Беластока маюць адмысловыя жоўты рэгістрацыйныя табліцы – гэта значыць, што гэтыя аўто ўпісаныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны ў Падляшскім ваяводстве.

 

Аэраграфія – іншы, акрамя рэтра-аўто, “канёк” фестывалю. Прафесійна размаляваных сучасных машын тут шмат кожны год.

 

Заніжаных аўто тут таксама хапае. Для іх у конкурсе нават створана адмысловая катэгорыя – стэнс.

 

Прывабныя дзяўчыны – неад’емная частка фестывалю. Сёлета мае з’явіцца нават адмысловы каляндар фестывалю з прыгажунямі.

 

Кожны тут знойдзе сабе забаву па душы.

 

Зона адпачынку з харчаваннем і напоямі гэтым разам таксама стала большай. Бо кожны год тут проста агромныя чэргі.

 

 

Гэта – адна з гарадзенскім машын, падрыхтаваных да аўтабаёў, што пройдуць 13 жніўня. Машыну прадстаўляе аўтаразборка “Полотково”.

 

Фестываль працягнецца да пяці гадзін раніцы. Яшчэ можна паспець на прэзентацыю цюнінгу, эратычную аўтамыйку са спакуслівымі дзяўчатамі з Гродна, Мінска і Брэста, прэзентацыю рэтра-аўто, аэраграфіі і вінілаграфіі, канцэрт з удзелам Beach Boogie Band і “Чиж и Ко” ды ўсяночны опэн-эйр.

 


 

Фота: Ігар Рэмзік