У Гродне ўрачыста адзначылі Дзень пажарнай службы

|

Пасля ўскладання кветак да Вечнага агню, адбыўся плац-канцэрт аркестра МНС, пасля чаго дзеянні перакінуліся на суседнюю плошчу Леніна. Тут можна было пабачыць навінкі тэхнікі, ужывую ўбачыць як працуюць пажарныя, а таксама ахаладзіцца дзякуючы воднай завесе.

 

Тым часам у парку Жылібера на летняй сцэне кіраўніцтва абласнога МНС узнагародзіла лепшых супрацоўнікаў.