На Алімпіядзе ў Рыа ў складзе зборнай Беларусі выступяць 23 гарадзенскія спартсмены

|

Ужо 5 жніўня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё спартыўнай падзеі чатырохгоддзя. Затым пачнуцца спаборніцтвы, у якіх будзе за каго заўзець. У спіс дэлегацыі Беларусі на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра ўключаны 23 гарадзенскія спартсмены ў 7 відах спорту. Варта адзначыць, што ў параўнанні з Алімпіядай 2012 года ў Лондане колькасць спартсменаў павялічылася. Тады ад Гарадзеншчыны выступала 19 атлетаў у 5 відах спорту.

 

Абараняць спартыўны гонар Беларусі ад імя Гарадзенскай вобласці ў Бразілію адправяцца:

 

 

Баскетбол

 

Зюськова Вольга (Мастоўскі раён, разыгрываючы)

Ліхтаровіч Таццяна (Гродна, атакуючы абаронца)

Рыцікава Юлія (Смаргонскі раён, атакуючы абаронца)

Тарасава Аляксандра (Гродна, разыгрываючы)

Філончык Марыя (Гродна, атакуючы абаронца)



Барацьба вольная

 

Саідаў Ібрагім (Гродна, вагавая катэгорыя 125 кг)



Барацьба грэка-рымская

 

Грабовік Аляксандр (Навагрудскі раён, вагавая катэгорыя 98 кг)

Даўраў Саслан (Гродна, вагавая катэгорыя 59 кг)



Гімнастыка мастацкая

 

Дудзiнкова Ганна (Гродна, групавыя практыкаванні)

 

 

Веславанне на байдарках і каноэ

 

Юрэня Алег (Мастоўскі раён, байдарка-адзіночка 1000 м)



Лёгкая атлетыка

 

Барэйша Павел (Гродна, кіданне молата)

Вяткіна Наталля (Гродна, трайны скачок)

Дубіцкая Алёна (Воранаўскі раён, штурханне ядра)

Каламоец Сяргей (Гродна, кіданне молата)

Кароль Юлія (Слонімскі раён, бег 800 м)

Ляховіч Аляксандр (Астравецкі раён, спартыўная хадзьба 20 км)

Сімановіч Дзяніс (Гродна, спартыўная хадзьба 20 км)

Собалева Алена (Гродна, кіданне молата)

Ціхан Іван (Слонімскі раён, кіданне молата)

Рагоўцаў Сцяпан (Гродна, марафон)

Якалцевiч Ірына (Гродна, скачок у вышыню з шастом)



Стральба кулявая

 

Бубновіч Віталь (Гродна, практыкаванні МВ-6, малакаліберная вінтоўка, і ВП-6, пнеўматычная вінтоўка)

Чаргейка Ілля (Гродна, практыкаванне МВ-6, малакаліберная вінтоўка)

 

 

XXXI летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 5 па 21 жніўня ў Бразіліі. Асноўнай пляцоўкай стане другі па велічыні горад краіны – Рыа-дэ-Жанейра, а матчы футбольнага турніру пройдуць адразу ў некалькіх кропках: сталіцы Бразіліа і найбуйнейшых гарадах Сан-Паўлу, Белу-Арызонце i iншых.

 

У Нацыянальным Алімпійскім камітэце на гэтую Алімпіяду не ставілі ніякіх медальных прагнозаў. Стаўка робіцца на кожнага спартсмена.

 

Прызавыя за медалі засталіся на ўзроўні мінулай Алімпіяды: 150 тыс. долараў – за золата, 75 тыс. долараў – за серабро, 50 тыс. долараў – за бронзу.

 

 

Медалі Беларусі на папярэдніх летніх Алімпіядах

 

На Алімпіядзе 1996 года ў Атланце (ЗША) беларускія спартсмены заваявалі 15 медалёў (1 залаты, 6 сярэбраных, 8 бронзавых), на Алімпіядзе-2000 у Сіднэі (Аўстралія) – 17 (3, 3, 11), на Алімпіядзе-2004 у Афінах (Грэцыя) – 13 (2, 5, 6), на Алімпіядзе-2008 у Пекіне (Кітай) – 18 (4, 5, 9), на Алімпіядзе-2012 у Лондане (Вялікабрытанія) – 12 (2,5, 5) .

 

 

Праграма Алімпійскіх гульняў з удзелам гарадзенскіх спартсменаў

 

Баскетбол. 6-21 жніўня

Барацьба вольная і грэка-рымская. 12-20 жніўня

Гімнастыка мастацкая. 15-19 жніўня

Веславанне на байдарках і каноэ. 7-10 жніўня, 16-21 жніўня

Лёгкая атлетыка. 12-21 жніўня

Стральба кулявая. 6-14 жніўня