Забытыя мясціны Гродна. Вуліца якой зусім няма
У пасляваенныя гады на рускамоўных савецкіх картах Гродна была адна вуліца, якую заўсёды пісалі ў старым польска-беларускім гучанні – Збажовая. Чаму так, невядома. Мо варыянт “Зернавая” не падыйшоў, бо праз нейкі час у горадзе з’явілася вуліца ў гонар савецкага героя Зярнова і была б блытаніна – Зярнавая і Зярнова… Але, хутчэй за ўсё, проста вырашылі “не грузіцца”, проста перакачавала назва на новыя карты і ўсё.