У Гродне пенсіянерка ледзь не загінула, бо не паведаміла выратавальнікам пра пажар
Дым з акна заўважылі суседзі, яны і выклікалі выратавальнікаў, якія прыбылі ўжо праз чатыры хвіліны.
Высветлілася, што ў момант здарэння гаспадар-пенсіянер быў на дачы, а яго жонка, заўважыўшы дым з халадзільніка, не званіла ў службу 101, а зачыніла дзверы ў кухню і пачала збіраць каштоўныя рэчы. Калі дыхаць стала цяжка, яна выйшла на балкон. Пажарныя з дапамогай адмысловай маскі вывелі жанчыну на свежае паветра.
Агонь знішчыў халадзільнік, пашкодзіў маёмасць у кухні, закапціў маёмасць у кватэры. Меркаваная прычына пажару – кароткае замыканне электраправодкі халадзільніка.
МНС нагадвае, што пры выяўленні пажару варта неадкладна паведаміць аб гэтым па тэлефонах 101 ці 112. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС варта прыняць меры па тушэнні агню падручнымі сродкамі. Калі полымя не ўдалося спыніць на працягу першай хвіліны, трэба пакінуць памяшканне, шчыльна зачыніць за сабой вокны і дзверы, апавясціць суседзяў, дапамагчы эвакуявацца старым і дзецям. Чакайце прыбыцця пажарных падраздзяленняў трэба на бяспечнай адлегласці.