Людзі супраць танкаў: як змагаліся з нямецкай тэхнікай у Гродне і ваколіцах у ліпені 44-га
Дзень 16 ліпеня застанецца ў гісторыі Гродна назаўсёды. 72 гады таму Савецкая Армія выбіла з Гродна фашыстаў, але заплаціла за поспех вялікую цану. Тысячы салдат засталіся ў брацкіх і індывідуальных магілах, многія зніклі без вестак, патануўшы ў Нёмане або загінуўшы пад гусеніцамі нямецкіх танкаў. Сёння пра “гарачы ліпень” 1944 года вядома шмат, апублікаваны ўспаміны, артыкулы і кнігі, але цьмяных старонак хапае. Адна з іх – выкарыстанне бронетэхнікі – танкаў, самаходных гармат ды браневікоў.