Канкур у гонар вызвалення. У Каробчыцах прайшлі спаборніцтвы вершнікаў

|

 

Спаборніцтвы па канкуру і выездцы праходзяць у маёнтку рэгулярна, кожныя месяц-два, для вершнікаў рознага ўзросту і кваліфікацыі – пераадольваюцца перашкоды рознай вышыні. Гэтым разам максімальная вышыня бар’ера складала 130 см.

 

 

Журы бярэ пад увагу і досвед коней – асобна судзяцца тыя, што першы год удзельнічаюць у спаборніцтвах, і асобна – добра аб’езджаныя скакуны.

 

 

Адным з буйнейшых спаборніцтваў сезона, паводле арганізатараў, стане жнівеньскі конкурс на прызы генеральнага дырэктара мясакамбіната. Чакаецца, што ўдзел у ім возьмуць не толькі беларускія, але і замежныя вершнікі.

 

 

 


 

Фота аўтаркі