“Хімік, жыві”. Галоўны трэнер, гульцы і заўзятары ХК “Нёман” выступілі ў падтрымку наваполацкага клуба

|

“Нам, як хакейным заўзятарам, вельмі сумна чытаць навіны, што клуб з самай моцнай хакейнай школай рэспублікі, якi даў краіне многіх выдатных хакеістаў, якія складаюць касцяк зборнай Беларусі, можа перастаць існаваць. Многія хакеісты, выхаванцы наваполацкай школы, зараз выступаюць за розныя клубы ў нашым чэмпіянаце. Ёсць такія і ў гарадзенскім “Нёмане” – цэлая пяцёрка і два брамнікі. А трэнерам чырвона-чорных з’яўляецца зараз Сяргей Пушкоў, які таксама працаваў у камандзе з Наваполацка. Мы хочам сказаць: хлопцы, мы з вамі! Нашаму чэмпіянату патрэбен “Хімік”! “Хімік” жыві!”, – гаворыцца ў звароце гарадзенскіх заўзятараў.

 

 

У падтрымку наваполацкай каманды выступілі і гульцы “Нёмана”: Максім Саманькоў, Арцём Мянцюк, Віталь Трус i гулец, якi  знаходзіцца на праглядзе, Артурс Шаўчэнка. Таксама з падтрымкай выступіў новы галоўны трэнер чырвона-чорных Сяргей Пушкоў.

 

Варта адзначыць, што заўзятары “Хіміка” ужо склалі ліст прэзідэнту Беларусі, каб ён дапамог выратаваць наваполацкі клуб.

 

Тым часам хакеісты гарадзенскага “Нёмана” з пачатку ліпеня выйшлі з адпачынку і ўжо рыхтуюцца да новага сезона.