Гродна адзначае 72-гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

|

Па традыцыі, на мiтынгу ўшаноўвалi i бацьку першага дзіцяці, якое з’явілаўся на свет 16 ліпеня. Падарункі ад гарадскіх уладаў і грамадскіх арганізацый прымаў Аляксандр Халько, які працуе пажарным. У яго з жонкай нарадзілася дзяўчынка ў 00:01. Яе назвалі Стэфананiя. Гэта ўжо другое дзіця ў сям’і.

Скончыўся мітынг выступленнем ветэрана вайны Зінаіды Судаковай, а таксама ўскладаннем кветак  да помнiка ля Вечнага агню.

 

Далей для гарадзенцаў на летняй пляцоўцы ў парку Жылібера пройдуць святочныя мерапрыемствы. Плануюцца паказальныя выступленні салдат, а таксама канцэрт да самага вечара. Гродна быў вызвалены 16 ліпеня 1944 года войскамі 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (16 ліпеня – правабярэжная частка горада, 24 ліпеня – “Занёманская”). Акупацыя горада працягвалася 1111 дзён і начэй. У вайну загiнула больш за 50 тыс. гарадзенцаў. Імёнамі многіх вызваліцеляў горада названы вуліцы, школы, памежныя заставы, а Гродна ў ліку іншых населеных пунктаў Беларусі быў узнагароджаны вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”.

align=”” width=”725″ height=”544″ >