Гарадзенскія футбалісты разграмілі сапернікаў у Нёманскім дэрбі
Гаспадары поля, якія прадстаўляюць Другую лігу чэмпіянату Беларусі, не змаглі нічога супрацьпаставіць больш дасведчанаму “Нёману” з Гродна. Каманда Ігара Кавалевіча на працягу ўсяго матчу дамінавала і заслужана перамагла.
У першым тайме гарадзенцы адзначыліся двума мячамі. Першы гол на 14 хвіліне забіў Павел Савіцкі. Падвоіў перавагу на 29 хвіліне Кірыл Вяргейчык.
Пасля перапынку каманда Ігара Кавалевіча стала яшчэ больш насядаць на вароты суперніка. Гаспадары трымалiся толькі да 74 хвіліны, пакуль Павел Савіцкі не зрабiў лiк 3:0. Праз 4 хвіліны Дзмітрый Кавалёнак забівае чацвёрты гол. А кропку ў матчы на 84 хвіліне паставіў Павел Савіцкі, які аформіў хет-трык.
“Нёман-Агра” (Стоўбцы) – “Нёман” (Гродна) – 0:5