Ваенныя маракі Гарадзеншчыны адзначаюць прафесійнае свята

|

Штогод, пачынаючы з 2007 года, Гарадзенскі гарадскі саюз грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ваенных маракоў” шырока адзначае свята. Калона маракоў праходзіць урачыстым маршам з плошчы Савецкай у парк Жылібера. Там удзельнікі ўскладаюць вянкі і кветкі да помніка воінам-вызваліцелям.

 

Гарадзенскі марпех: “Нас мала, але мы ў цяльняшках”

 

“Мы апынуліся ў такім асяроддзі, што быццам флоту ў нас і няма, але ён ёсць. Наколькі мне вядома, беларускі флот, хай нават і гандлёвы, працуе ў раёне Балтыкі. Мы, як ваенныя маракі, шануем традыцыі флоту і ўжо шмат гадоў збіраемся ў цэнтры Гродна, каб адзначыць прафесійнае свята”, – сказаў намеснік старшыні саюза ваенных маракоў Гарадзеншчыны Юрый Таргашоў.

 

Гарадзенскія маракі мараць стварыць свой музей і спадзяюцца, што неўзабаве ён з’явіцца, бо экспанатаў для яго ўжо дастаткова. На фасадзе дома №37 па вуліцы Сацыялістычнай ёсць незвычайная ляпніна ў выглядзе дзевяці якароў. Гарадзенскія маракi лічаць, што нетыповыя рэльефы выглядаюць як маўклівы і сумны напамін: менавіта ў гэтым доме павінен быць іх музей.

 

Дарэчы, Гродна запісаўся ў гісторыі расійскай марской пяхоты. 27 (16 па старым стылі) лістапада 1705 года менавіта тут быў сфармаваны першы полк марской пяхоты пад пачаткам адмірала графа Фёдара Галавіна. Паводле задумы Пятра Першага 1200 ваенных салдат былі прызваны для службы ў абардажна-дэсантных камандах на баявых караблях Расійскага флоту.