Рэклама на сайце “Твой стыль”
–
Каб заказаць рэкламу, пішыце на info@t-styl.info або званіце +375 (29) 5896384 (Аляксей)
Мы прапануем размяшчэнне рэкламы на галоўнай старонцы і на ўсіх старонках сайта, а таксама праз сацыяльныя медыі. Разам мы можам выбраць самую зручную і карысную для вас форму рэкламы.
–
Аўдыторыя “Твайго стылю” – каля 60 000 унікальных чытачоў у месяц (3000 чалавек у дзень).
–
Па індэксе affinity ў Гродна “Твой стыль” уваходзіць у тройку лідараў. Гэта значыць, што нас чытаюць менавіта ў Гродна і вобласці. Мэтавая аўдыторыя наведвае наш сайт у пяць разоў часцей, чым жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі.
–
Чытачы ў сярэднім чытаюць 2,5 старонкі сайта за адно наведванне, праводзяць на сайце за адзін заход да 9 хвілін.
–
Аўдыторыя сайта гэта пераважна асобы ва ўзросце 24-35 гадоў, наступны важны сегмент аўдыторыі – асобы 55+.
–
Большасць чытачоў мае скончаную вышэйшую адукацыю. Нас чытаюць спецыялісты, офісныя супрацоўнікі, менеджары, прадстаўнікі творчых прафесій, а таксама студэнты. Нас чытаюць людзі з рознымі даходамі, але найбольшы сегмент нашай аўдыторыі складаюць асобы з заробкам 300-600$ і вышэй.
–
“Твой стыль” гэта ўнікальнае для Гродна выданне – адзінае, якое выходзіць перадусім па-беларуску і мае як сваю сталую аўдыторыю, гэтак і значную частку чытачоў з пошуку. “Твой стыль” выходзіць таксама па-руску.
–
Рэкламныя банеры і матэрыялы могуць размяшчацца на любы адрэзак часу (ад адных сутак).
Макеты размяшчэння рэкламы на старонках сайта і цэны глядзіце ніжэй:
– банеры на галоўнай старонцы і ўсіх старонках сайта
– банеры ва ўсіх артыкулах сайта
Формы рэкламы, не прадстаўленыя ў макетах, мы можам абмеркаваць з вамі асабіста.
Таксама прымаюцца да публікацыі рэкламныя артыкулы – умовы і цана размяшчэння агаворваюцца асобна.