Каля 30 маладзёнаў атрымалі нефармальную журналісцкую адукацыю
На гэтым тыдні ў Гродне адбыўся выпуск двух навучальных курсаў: Школы маладога журналіста-16 і Медыя-студыі.
На гэтым тыдні ў Гродне адбыўся выпуск двух навучальных курсаў: Школы маладога журналіста-16 і Медыя-студыі.
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія» падсумавала вынікі конкурсу «Энергаэфектыўнасць: вырашаем праблемы разам».
Сярод пераможцаў – 4 ініцыятывы з Гродзенскай вобласці.
Якую спадчыну мы пакідаем сваім нашчадкам, якім паветрам будуць дыхаць нашыя дзеці і ўнукі, якую ваду піць? Ці гатовыя ўлады прыслухоўвацца да прапановаў і меркаванняў гарадзенцаў? Ці існуюць эфектыўныя механізмы ўплыву на вырашэнне экалагічных праблем? Пра гэта пойдзе гаворка пад час дыскусійнай пляцоўкі.
Па горадзе зноў папаўзлі чуткі пра засыпанне смеццем кар’ераў “Сінька і Зялёнка”. На месцы з першага погляду ўсё звычайна: водная роўнядзь ды парослыя лесам берагі…
Прадпрыемствы горада бяруць курс на мадэрнізацыю ў галіне энэргаэфектыўнасці. Наваградак можа стаць другім горадам Беларусі, які далучыцца да міжнароднай дамовы “Пакт мэраў”.
Да канца 2012 года ў Мастах і раёне з’явяцца сметніцы-кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Вопыт Швецыі ў гэтай галіне будзе прасунуты ў беларускіх мястэчках.
Гарадзенскія раварысты бяруць удзел у Maratonе Kresowym. Чацьвёрты сезон гэтага аматарскага веламарафона стартаваў 1 траўня ў Беластоку.
Адбыўся першы гарадзенскі фестываль вулічнай культуры. Арганізатары фэсту сабралі ў адным месцы танцораў, спевакоў, фаершчыкаў, трэйсераў і капуэйршчыкаў.
Па праспекце Я.Купалы мінакі могуць заўважыць “прыпаркаваны” белы ровар. Па традыцыі шматлікіх краін так шануюць памяць загінулых раварыстаў.
Сустрэча велаактывістаў прайшла ў Гродна 17-18 верасня. Яе арганізатарам стала ініцыятыва “Вела-Гродна”. Галоўнай мэтай першага ў Беларусі ВелаФорума было знаёмства актывістаў веларуху, наладжванне сталых кантактаў дзеля далейшага супрацоўніцтва, а таксама планаванне сумесных мерапрыемстваў.