Дзяцей і дарослых Мастоўскага раёну навучаць «не закопваць грошы»
Адбудзецца гэта, дзякуючы сумеснай праграме ЕС/ПРАН і Міністэрства прыродаховы. Шмат хто чуў пра педантычнасць немцаў у адносінах да смецця, у іх на кожны дом прыходіцца 4 сметніцы для паасобнага збору адходаў. Але лідэрам у кіраванні камунальнымі адходамі можна лічыць Швецыю, дзе асобна збіраюць 8 відаў смецця.
Нам, беларусам, гэта да сённяшняга часу здаецца нечым дзіўным, а для больш прагрэсіўнай часткі насельніцтва, пажаданым, але нерэальным. Еўрапейскія краіны ўжо даўно прыйшлі да разумення, што смецце – гэта рэсурс і грошы, якія трэба не закопваць, а «здабываць». Трэба толькі стварыць спрыяльнае заканадаўства і навучыць насельніцтва збіраць смецце асобна, пачынаючы са свёй… кухні.
Інтэрактыўны ўрок у СШ №5 г. Масты
Пілотная праграма па стварэнні сістэмы паасобнага збору смецця ў Мастоўскім і Кобрынскім раёнах запушчана Еўрапейскім звязам і ПРААН у межах пректа «Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь». Рэалізацыя дадзенага праекту пачалася ў жніўні 2011 года. На сёння праведзена праца па аналізаванні сітуацыі са зборам адходаў, выяўлены перавагі і распрацаваны стратэгічны план дзеяння да канца 2013 г. Бюджэт праекта складае больш за 5 млн. еўра.
Асноўная доля інвестыцый прыходзіцца менавіта на г.Масты і Мастоўскі р-н. Акрамя звыклых для гарадзенцаў кантэйнераў пад шкло, пластык, паперу і батарэйкі, у Мастах з’явяцца кантэйнеры нават пад біо-смецце (харчовыя адходы). Таксама будуць закуплены новыя смеццявозы, пабудаваны смеццясартыравальны завод.
Як абараніць асяродзе ад смецця?
Пасля вывучэння міжнароднай практыкі было вырашна рэканструіраваць існуючыя палігоны, каб забяспечыць незабруджванне навакольнага асяродзя. Кіраўнікі праекту спадзяюцца на поспех распрацаваных праграм і выказваюць намер выкарыстаць атрыманы вопыт у іншых рэгіёнах Беларусі. Запланавана ў праекце і шырокамаштабная праца з насельніцтвам. Арганізатары плануюць ахапіць розныя ўзроставыя і сацыяльныя групы Мастоў і Кобрына.
У школах будуць праводзіцца тэматычныя заняткі, у кінатэатрах транслявацца відэаролікі, будуць усталяваны білборды і г.д.
align=”left” >– Мы разумем, што без працы з насельніцтвам не дасягнем добрага выніку. Акрамя ўстаноўкі адмысловых кантэйнераў, трэба вучыць людзей змяняць іх адносіны да смецця. Нават у сталіцы зараз ёсць выпадкі, калі пры наяўнасці розных кантэйнераў смецце выкідаецца ў адзін. Вельмі важна, каб да таго моманту як з’явяцца кантэйнеры, насельніцтва было ўжо падрыхтавана. Таму школьная праграма вельмі арганічна ўпісвацца ва ўсе мерапрыемствы нашага праекту, – кажа кіраўнічка праекта Вольга Міхайлаўна Чаброўская.
Усім школам Мастоўскага рэгіёну прапанаваны ўдзел у распрацаванай праграме для дзяцей «Зялёныя школы». Экалагічная адукацыя дзяцей з самага малога ўзросту даўно існуе ў Еўропе. У нас жа пакуль горы смецця растуць па ўсёй краіне, а паміж міністэрствамі прыродааховы і адукацыі ідуць перамовы аб уключэнні такога накірунку ў афіцыйную праграму.
«Хочацца, каб і пасля завяршэння праекта, праграма «Зялёныя школы» жыла і выконвала свае асветніцкія функцыі», – адзначае Вольга Міхайлаўна.
За навінамі рэалізацыі пректа можна сачыць на сайце greenlogic.by, дзе таксама плануецца сабраць вялікую базу дадзеных па біаразнастайнасці рэгіёнаў і прапановы па працы «Зялёных школ».
У рамках інфрмацыйнай кампаніі «Як абараніць нашу Зямлю ад смецця? » дадзенага пректа 3-га траўня ў сямі школах Мастоўскага раёну прайшлі інтэрактыўныя заняткі, прысвечаныя тэмам эканамічных і экалагічных наступстваў паасобнага збору смецця.
Відэа з знятку ў Луненскай школе
Сметніцы, як рознакаляровыя паветраныя шары
Даведка ТС. Менавіта ў рамках гэтага праекту, разлічанага на 2 гады, у Гродна ствараецца першы рэгіянальны Орхускі цэнтр. Галоўная яго мэта – забяспечыць удзел грамадства ў прыняцці важных экалагічных рашэнняў. Пасля адкрыцця Цэнтра ў кастрычніку 2012 г. яго працу будзе кантраляваць цэнтральны офіс, што знаходзіцца ў Жэневе.
Вольга Чаброўская выказала спадзяванне, што: «Цэнтр будзе працаваць эфектыўна, і ён не ператворыцца ў чарговы офіс, у які ніхто не будзе прыходзіць». У межах праекту таксама плануецца стварыць Экалагічны цэнтр ў г.Міоры (Віцебская вобласць), які будзе займацца накірункам захавання біаразнастайнасці рэгіёну і развіццём эка-турызму.
Фотаздымкі прадстаўлены прэс-службай праекта
Відэа аўтара