Эфектыўнае энергакарыстанне пачынаецца са школы
Конкурс накіраваны на ўмацаванне партнёрства мясцовых органаў улады і грамадзян праз падтрымку дэманстрацыйных рашэнняў у галіне энергетычнай эфектыўнасці. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 21 праектная ініцыятыўная група з сацыяльна значных аб’ектаў Беларусі.
Па выніках ацэнкі пераможцамі прызнаны сем праектных ініцыятыў. З іх Гродзенскую вобласць прадстаўляюць:
– УА «Парэчская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раёна» – праектная ініцыятыва PBEU-5 “Рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне энергіі”;
– УА «Азёрская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат Гродзенскага раёна» – праектная ініцыятыва PBEU-21 “Стварэнне дэманстрацыйнай пляцоўкі па ўкараненні энергазберагальных тэхналогій і альтэрнатыўных крыніц энергіі”;
– ДУА «Яслі-сад г.п. Жалудок » – праектная ініцыятыва PBEU-15 “Энергазберажэнне ў дзіцячым садку”;
– ДУА “Гімназія г. Шчучына» – праектная ініцыятыва PBEU-11 “Энергаэфектыўнасць: ад энэегаэфектыўнага кабінета да практыкі энергазберажэння”.
Па матэрыялах eurasia.by