Наваградак збіраецца сказаць “ТАК!” міжнароднаму Пакту Мэраў
Свет усё больш адчувае на сабе дэфіцыт прыродных рэсурсаў: колькасць насельніцтва расце, патрэбы таксама, эксперты ўсё грамчэй кажуць, што прыродных рэсурсаў нам хопіць яшчэ на 20-30 год. Выглядае такая сітуцыя як міф, і нават не кожны задумваецца, што падвышэнне коштаў вінікае з дэфіцыту прыродных рэсурсаў. На афіціыйным узроўні Беларусі таксама часцей загаварылі аб прыняцці ўдзелу ў міжнародных экалагічных праграмах.
Пакт мэраў – гэта рух мэраў усяго свету, якія разумеюць, што іх гарады не вытрымаюць далейшага росту коштаў на энергію і неабходна пачынаць змены ў вобласці энергетыкі сёння. Муніцыпалітэт, які ідзе на падпісанне пакту, тым самым пагаджаецца на мясцовым узроўні скараціць выкіды парніковых газаў на 20%, зменшыць спажыванне энергіі на 20% і павялічыць долю аднаўляльных крыніц энергіі да 20%.
Пакт Мэраў ужо аб’ядноўвае муніцыпалітэты некалькіх краін Еўразвязу, а зараз актыўна рухаецца да краін Усходняй Еўропы, Азіі і Каўказа. Найбольшы інтарэс да праграмы сярод краін Усходняй Еўропы заўважны на Украіне.
7 чэрвеня ў Наваградку адбылося першае паседжанне зацікаўленых старон, каб абмеркаваць патрэбы дадзенай мясцовасці і яе мажлівасці. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых уладаў, сакратарыята Энергетычнай Хартыі, энергетычнай агенцыі А.L.E.S.A (правінцыя К’еці, Італія) і аднаго з офісаў Пакта Мэраў.
Анатоль Маркевіч, страшыня Наваградскага райвыканкама : “Прыняўшы ўдзел у праграме “Пакт мэраў” мы спадзяемся на дадатковыя інвестыцыі ў эканоміку Навагрудчыны, якія дазволяць рэалізаваць самыя надзённыя і актуальныя праекты па эканамічнаму выкарыстанню энергетычных рэсурсаў. І гэта важная тэма для падтрымання баланса навакольнага ассяродзя.”
Асаблівасцю ўдзелу ў пагадненні з’яўляецца тое, што падпісвае яго пэўны горад, які выбірае накірунак свайго развіцця, а не вобласць.
Дарыё Келло, прадстаўнік секрэтарыяту Энергетычнай Хартыі: “Існуе свайго роду кола ў тых краінах, дзе мясцовая адміністрацыйная ўлада прызначаецца цэнтральнай, а не абіраецца на мясцовым узроўні грамадзянамі. У той час як мясцовыя ўлады чакаюць агульнага нацыянальнага плана дзеяння ў вобласці эфектыўнага выкарыстання энергетыкі , якія ім дзволяць дзейнічаць на мясцовым узроўні, цэнтральная адміністрацыя чакае прапаноў па прыняцці эфектыўных мер ў вобласці энергетыкі з месцаў. Вынік прыняцця рашэння аказваецца ў гэтым коле з-за чаго фактычна няма прагрэсу.”
Удзел у гэтай праграме дае магчымасць выкарыстоўваць вопыт Еўразвязу ў вобласці энергазберажэння. Ініцыятыва накіравана на тое, каб дапамагчы мясцовым ворганам самакіравання паменшыць іх залежнасць ад карысных выкапняў, павялічыць бяспеку ў забеспячэнні энергіяй. Фінальнай мэтай заснавальнікі бачаць развіццё ўзнаўляльных крыніц энергіі на мясцовым узроўні.
Сакратарыят Энергетычнай Хартыі цягам апошняга года займаецца праблемай узмацнення эффектыўнасці ад рэалізуемых праграм ў вобласці ўзнаўляльнай энэргетыкі на мясцовым узроўні. І першай спробай адказаць на гэтае пытанне стала стварэнне ў студззені 2012 года ў межах праграмы “Пакт мэраў”, праекта “DACO”. Назву “DACO” можна перакласці як “Так (рус.- “да”) – пагадненню (англ.- “covenant”) мэраў”. Лідар праекта – правінцыя К’еці (Італія), у якой паўстала энергетычная агенцыя А.L.E.S.A.
Сёння Італія знаходзіцца ў крызісе, розныя структуры сутыкнуліся з праблемамі на нацыянальным і міжнародных узроўнях, вынікам якога стала скарчэнне расходнай часткі дзяржаўнага бюджэту, у тым ліку на грамадскія праекты. Але па словах Юджына Капорэлла, консула па пытаннях энергетыкі правінцыі К’еці, нават у крызіснай сітуацыі можна знайсці магчымасці, каб палепшыць ўмовы жыцця людзей, а на тэму энергаэфектыўнасці трэба размаўляць пры любых абставінах.
Мэтавымі сектарамі дадзенага праекта з’яўляюцца муніцыпальныя будынкі, жыллёвыя аб’екты, транспарт, не абвязвовымі сектарамі – вытворчасць, ачыстка сцёкавых вод і цвёрдыя адходы. Ці змяняць нешта ў гэтых сферах удзельнікі пакта вырашаюць самастойна. Выдзелены таксама сектар, які краінамі Еўразвяза не разглядецца ў гэтым праекце: авіацыя, сельская гаспадарка (у тым ліку ўгнаенні), землекарыстанне.
Як адзначыў Дарыё Келло гэтыя сферы ў выключных выпадках могуць быць адаптваныя.
Дарыё Келло: “Не рэкамендавана – не значыць забаронена. Праект ідзе на Ўсход і змяняецца пад уплывам мясцовых умоў. Нерэкамендаваныя сферы для Еўразвязу ў дадзеным выпадку з’яўляюцца найбольш моцным бокам для Наваградскага р-ну і нерэкамендаванасць тут з’яўляецца антаганізмам. “
На 2012 год асноўныя падрыхтоўчыя мерпрыемствы завершаныя. Далей (цягам да 2020г) працоўную групу чакае адаптацыя сродкаў і метадалагічных прыладаў, збор дадзенных і складанне працоўнага плана, напрыканцы плануецца рэалізацыя пілотнага праекта.
Гэта не пошняя сустрэча прадстаўнікоў праекта ў Наваградку. Удзельнікі выказалі спадзеў, што наступным разам да іх далучацца патэнцыйныя донары. ПРААН ужо выказалі свай інтарэс у падтрымцы праекта “DACO”. Акрамя іх, крыніцай фінанансавання могуць быць ТАСIS, Міжнародны банк і іншыя.
У Наваградку абраны і ўзгоднены мясцовы эксперт праграмы – Уладзімір Кузьміч, які мае 20-ці гадовы вопыт працы ў вобласці ўзнаўляльнай энергетыкі. У яго функцыі ўваходзіць шчыльнае узаемадзеянне з мясцовымі ўладамі, каб узмацніць магчымасць падпісання “Пакта мэраў”, збор працоўнай групы і распрацоўка плана дзеяння.
У 2011 годзе каля Наваградка быў усталяваны ветрагенератар. Абследванне району паказала магчымасць размяшчэнне ветрапарку з сямі-васьмі ветраэнергетычных установак. Ідэі эфектыўнага выкарыстання энергіі ўжо пачалі сваю рэлізацыю і на прадпрыемствах мясцовага і рэспубліканскага значэння: ідзе замена абсталявання, цеплавая рэабілітацыя будынкаў і інш. Анатолій Макарчык падзяліўся з прысутнымі планам у адным з басейнаў дашкольнай установы зрабіць падагрэў вады з выкарыстаннем сонечных батарэй.
Здымкі аўтара