Каля 30 маладзёнаў атрымалі нефармальную журналісцкую адукацыю

|

Найлепшымі навучэнцамі ШМЖ-16, сталага праекта грамадскага аб’яднання “Цэнтр ”Трэці сектар”, сталі Марына Харэвіч, Алена Вольная і Ала Пігалкіна. Найбольш папулярнымі іх артыкуламі можна лічыць:

 

“Дамы эпохі” – новае вар’яцтва гарадзенцаў

Ці падстаўна штрафуюць за багаж больш за 5 кіло?

“Герой хутчэй не Каліноўскі, а граф Мураўёў”

 

Адказваючы на выклік, якім з’яўляецца развіццё мультымедыйных фарматаў, Школа ў гэтым годзе атрымала свой працяг у праграме MediaStudio. Навучэнцам былі прапанаваны тры курсы:

 

– “Школа фотарэпарцёра”

– “Здымкі і мантаж відэа”

– “Візуалізацыя дадзенных”

 

Вядучымі курсаў былі: Аляксей Шота, Вітаўт Руднік, Аляксандр Саенка, Сяргей Печарыца і Юлія Каляда.

З працамі навучэнцаў можна пазнаёміцца на блогу MediaStudio.

 

Сертыфікаты аб сканчэнні Школы маладога журналіста атрымалі 10 навучэнцаў, дыпломы MediaStudio – 23.

 

Апошнім выпрабаваннем для навучэнцаў стала пераадоленне трассы ў Джунглі-Парку. Мужна, як і падабае маладым журналістам, хлопцы і дзяўчаты караскаліся па вяроўках, пралазілі ў кругі, праходзілі па няўстойлівых дошчачках.