З Калядамі ды Новым годам!

|

На працягу 2010 года мы падрыхтавалі для вас звыш 3000 артыкулаў і навінаў, звыш ста радыёпраграм і відэаматэрыялаў.

 

Больш за палову з іх стварылі аўтары-пачаткоўцы – удзельнікі праекта “Школа маладога журналіста”. Шчыры дзякуй вам за гэта, сябры!

 

Мы і надалей будзем імкнуцца пісаць пра найважнейшыя падзеі ў жыцці горада, рэгіёна і краіны, дапамагаць вам рэалізаваць свае здольнасці ў галіне журналістыкі.

 

Нашая аўдыторыя ўвесь час расце і гэта стымулюе нас расці і развівацца.

 

Таму – будзьце ў “Стылі”, а “Твой стыль” будзе з Вамі!

 

А пакуль рэдакцыя ТС ідзе на невялікія Калядныя канікулы. Да 10 студзеня навіны і іншыя матэрыялы на нашай пляцоўцы будуць змяшчацца нерэгулярна.

 

Вясёлых святаў!

 

Фота Асі Тарноўскай