У Гродне працуюць міжнародныя назіральнікі
У горад ужо прыехалі кароткатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ, а на заўтра запланаваны прыезд у горад кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД.
У горад ужо прыехалі кароткатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ, а на заўтра запланаваны прыезд у горад кіраўніка місіі назіральнікаў ад СНД.
Больш за 60 чалавек бяруць удзел у занятках “Універсітэту Залатога Веку” у Гродне, які дзейнічае пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар”. Гэта першы ў Беларусі такога кшталту праект для сталых людзей.
Выстава вядомага гарадзенскага фатографа пад назвай “Мая Гарадзенская зямля” адчынілася ў выставачнай залі “Тушына” ў Маскве.
Дамову пра ўсталяванне партнёрскіх сувязаў паміж гарадамі плануецца падпісаць у лютым у час візіту ў Ізраіль дэлегацыі на чале з старшынём гарадзенскага гарвыканкама Барысам Казялковым.
Канцэрт – прэзентацыя новай кнігі гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча пад назвай “Песні, пачутыя з “Урала – 57” адбыўся ўчора ў абласным тэатры лялек.
Пабудаваць завод па перапрацоўцы смецця ў Гродна абяцаюць даўно. А пакуль адкіды жыццядзейнасці горада звозяць на звалку – палігон цвёрдых адкідаў “Рагачы-Выселкі”, дзе адмысловыя машыны раўняюць і прэсуюць смецце, ажно пакуль яго не набярэцца столькі, каб звалку закрыць і распачаць новую.
Гарадзенскія ўлады адмовіліся прадставіць кандыдату ў прэзідэнты памяшканне для сустрэчы з выбаршчыкамі. У адказ палітык заклікаў гарадзенцаў сабрацца заўтра ў 18.30 на прыступках абласной філармоніі.
Учора ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне за кандыдатаў у прэзідэнты краіны. З розных куткоў горада і вобласці даходзілі паведамленні пра факты прымусу людзей галасаваць да 19 снежня.
Гарадзенскія ўлады запэўніваюць, што ані рэканструкцыя раёну гістарычнай забудовы Гродна “Новы Свет”, ані рэканструкцыя Румлёўскага Парку не адбудуцца без грамадскага абмеркавання.
У паштовых скрынях многіх гарадзенцаў учора з’явілася паштоўка ад прэзідэнта краіны. “Вместе мы добьёмся большего!” – абяцае фаварыт блізкіх прэзідэнцкіх выбараў на адваротным баку паштоўкі.