Аляксандр Ласмінскі прэзентуе Гарадзеншчыну ў Маскве
На выставе прадстаўленыя фотаздымкі аўтара, зробленыя з вышыні птушынага палёту з адчыненай кабіны самалёта АН-2.
Сувязі паміж гарадзенскім і маскоўскімі фатографамі маюць ужо багатую традыцыю.
Працы сябраў маскоўскіх фотаклубаў рэгулярна выстаўляюцца апошнія гады ў Гродне.
Што да выставы Ласмінскага, то яго “Гарадзенская зямля” перад тым, як паехаць у Маскву, таксама выстаўлялася на суд гарадзенцаў.