Прэзентацыя кнігі, якой няма

Аднак зборнік прозы “Рэквіем па непатрэбных рэчах” аўтарства Шалкевіча нікому не ўдалося набыць – выдаўцы не паспелі даставіць кнігу своечасова.

 

Падчас канцэрту Віктар Шалкевіч праспяваў песні польскага ансабля “Чырвоныя гітары”, Марка Грэхуты, Пятра Лешчанкі і іншых аўтараў , якія ён упершыню пачуў з радыёлы “Урал – 57”.

 

– Аднойчы ўзімку я ўбачыў, як бацька з братамі цягне нейкую скрынку дамоў, – успамінае спадар Віктар,- гэта была радыёла “Урал – 57”. Яна перамяніла ўвесь наш свет. Тады я быў падшыванцам гадоў чатырох. Крыху пазней, пасвячы каровы, я ўжо прыціскаў да вуха прыёмнік і слухаў, што робіцца ў свеце.

 

Паміж песнямі Шалкевіч чытаў урыўкі з кнігі “Рэквіем па непатрэбнах рэчах”. З іх публіка даведалася аб старой віяланчэлі, што ляжала і пылілася на гарышчы яго бацькоўскай хаты, аб бацькавых папругах, якімі ён часам пярыў малога Віцю і аб страшных хвілінах “экзекуцыі”, калі падшпарку-Шалкевічу на надворку тата стрыг валасы машынкай.

 

– Гэта такая можна сказаць „вечная памяць” усім тым рэчам, якія нас калісьці выхоўвалі, якія зрабілі нас такімі, якімі мы ёсьць сёньня. Сярод тых рэчаў ёсць, напрыклад, матацыкал „Усход -2М”, ці радыёла „Урал – 57”.

 

Гэта такія рэчы, з якімі чалавек сутыкаецца ў дзяцінстве, і яны нешта ў ім фарміруюць – тлумачыць Віктар Шалкевіч. Пра кожную з такіх непатрэбных рэчаў Шалкевіч напісаў большае ці меншае эсэ.

 

Канцэрт барда прайшоў з аншлагам. Публіка не хацела адпускаць Шалкевіча, пакуль той не праспяваў на заканчэнне любімыя ўсімі “Песню пра Славянскі базар” і “Лета, якое мы змарнавалі”.

 

Фота: Радыё Рацыя

 

Падзяліцца |