Гарадзенка перамагла на Сусветным боды-арт-фестывалі

“World Bodypainting Festival” з’яўляецца найбуйнейшай падзеяй у мастацтве бодзі-арт і праводзіцца з 1998 года на поўдні Аўстрыі ў невялікім мястэчку Перчах-Ам-Вертазее. Сюды прыязджаюць мастакі-візажысты з 50 краін свету. У гэтым годзе конкурс праходзіў 1-3 ліпеня.

“Это был приказ”. Как в Сирии погиб российский военный, уроженец Гродно

Падпалкоўніка Уладзіміра Бекіша з вайсковымі ўшанаваннямі пахавалі ў пятніцу, 24 чэрвеня ў Гродне. А загінуў вайсковец 19 чэрвеня – так значыцца на магільным крыжы, піша TUT.BY. Па словах сваякоў – менавіта ў Сірыі. Сустракацца з журналістамі сям’я Бекіша не хоча, але ў гутарцы па тэлефоне ўсё ж такі ўспамінае загінулага сына і брата.

Пракурор просіць для падлетка, які забіў 5-гадовага брата, 15 гадоў пазбаўлення волі. Маці не згодная

|

У гродзенскім абласным судзе працягваецца разгляд нашумелай крымінальнай справы. Абвінавачваецца 17-гадовы падлетак. Ён, па версіі следства, задушыў свайго 5-гадовага брата Мацвея, спрабаваў забіць маці малатком, а сыходзячы, каб схаваць сляды злачынстваў, падпаліў кватэру.

Лішняя каманда. У Гродне дзяўчынкі-футбалісткі сышлі з клуба за трэнерам у нікуды – і сталі перамагаць

|

Трэнера гродзенскай футбольнай каманды «Ніва-Белкард» Дзяніса Леўчанка ў верасні мінулага года звольнілі. Нібыта за прафнепрыдатнасць: дырэктар клуба быў незадаволены, што выхаванкі не паказваюць належных вынікаў. Праўда, самі дзяўчынкі з такім станам спраў былі не згодныя. Падчас хатняга матчу з “Зоркай БДУ” яны абвясцілі сапраўдны байкот: стаялі на поле і не рухаліся. Футбалісткі ўжо ведалі, што іх трэнер пасля гэтай гульні сыходзіць з каманды. І з такім рашэннем кіраўніцтва клуба яны мірыцца не хацелі.

Малпачка-лапундзер з гродзенскага заапарка сам абраў сабе імя

Выбар імя апынуўся сімвалічным – з мноства варыянтаў маляня-лапундзер выцягнуў са скрынкі запіску, на якой было напісана – Оскар. Атрымаўся своеасаблівы падарунак Ды Капрыа ў дзень, калі ён нарэшце стаў уладальнікам запаветнай статуэткі, піша TUT.BY.

  • 1
  • 2