Помнік Давыду Гарадзенскаму ў Гродне аплаціць мецэнат

Ёсць складанасць у мастацкім увасабленні помніка – не вядома, як на самой справе выглядаў гродзенскі стараста. Існуючыя выявы каштэляна (напрыклад, на памятнай манеце Нацбанка) – ўяўныя. З дапамогай вывучэння грамадскай думкі конкурсная камісія прыме рашэнне як аб выбары месца, так і пра мастацкае выкананне помніка. Скульптуру плануецца ўсталяваць у 2017 годзе.

 

Давыд Гарадзенскі – дзяржаўны дзеяч і палкаводзец Вялікага княства Літоўскага, адзін з галоўных ваеначальнікаў вялікага князя літоўскага Гедыміна, гродзенскі стараста. Праславіўся як мужны абаронца Гродна, Навагрудка, Пскова, пагроза прускіх, лівонскіх, дацкіх і нямецкіх воінаў. Паводле легенды, пахаваны ў Гродне каля сцен Барысаглебскай (Каложскай) царквы. На меркаваным месцы ўсталяваны памятны камень – знак, яго імем названа адна з вуліц у цэнтры горада.