Смаўжы з Наваградчыны пайшлі з малатка
Гарадзенская фірма “Мока” перамагла ў аўкцыёне на права загатоўкі слімакоў у Навагрудскім раёне на бліжэйшыя пяць год. Па вынікіх аўкцыёна кошт такога права склаў усяго 970 тысяч рублёў.
Гарадзенская фірма “Мока” перамагла ў аўкцыёне на права загатоўкі слімакоў у Навагрудскім раёне на бліжэйшыя пяць год. Па вынікіх аўкцыёна кошт такога права склаў усяго 970 тысяч рублёў.
Збор кнігаў і ўжываных рэчаў, усталяванне апекі над дзяцьмі-сіротамі і адзінокімі састарэлымі, дапамога ў аздабленні новай царквы пры абласным шпіталі і прыборка закінутых могілак вядомых гарадзенцаў. Гэта далёка не поўны пералік добрых справаў, якія задумалі слухачы гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”.
Паслуга па афармленню заяў для рэгістрацыі транспартных сродкаў і выдачы пасведчання кіроўцы ўвайшла ў пералік базавых электронных паслуг, якія забяспечваюцца праз Адзіны партал электронных паслуг (АПЭП).
Супрацоўнікамі ДАІ Шчучынскага раённага аддзела міліцыі на трасе М6 канфіскавана буйная партыя ноўтбукаў у 52-гадовага жыхара Гродна. Жыхар абласнога цэнтра перавозіў дарагую тэхніку ў багажніку ўласнага аўто.
На наступны дзень пасля адзначэння сваіх 53 гадоў Віктар Шалкевіч прыехаў у Мінск, каб даць вялікі двухгадзінны канцэрт са старымі хітамі, прэм’ерамі, а таксама новымі апавяданнямі ды анекдотамі. Канцэрт адбыўся ў ДК глухіх. Кіраўнікі іншых канцэртных пляцовак барда прымаць адмовіліся.
Упраўленне унутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама прызнала, што ў размяшчэнні ў аўтамабілі налепак з выявай “Пагоні” адсутнічае факт парушэння.
У нядзелю 19 лютага на тэрыторыі вайсковай часткі на вуліцы Белуша адбудуцца аўтамабільныя спаборніцтвы “Гарачы Снег 2012”, паўдзельнічаць у якіх можа кожны жадаючы. Спаборніцтвы адбудуцца ў дзвюх катэгорыях: легкавыя аўтамабілі і аўто з поўным прывадам.
Гродзенец Аляксандр Яршоў рыхтуе да выдання ўспаміны свайго бацькі: «Знайшоў дома два сшыткі, аказалася, што адзін з іх – гэта ўспаміны бацькі пра тое, як ён партызаніў на Віцебшчыне».
Вядомы гарадзенскі піяніст Аляксей Пятроў і украінска-нямецкая скрыпачка Зоя Неўгадоўска зайграюць 24 лютага ў канцэртнай зале Гарадзенскага музычнага каледжа.
Малабераставіцкі ліцэй перапрацоўчай прамысловасці мае намер стварыць на месцы пустуючай панскай сядзібы, што знаходзіцца побач, месца адпачынку. У мінулым годзе там ужо пачалі разводзіць страўсаў і в’етнамскіх свінняў.