Гарадзенка можа сесці ў турму за тое, што выкінула стары тэлевізар

|

Да крымінальнай адказнасці будзе прыцягнута жыхарка Гродна 1966 года нараджэння за тое, што пазбавілася ад тэлевізара “Віцязь”састарэлай мадэлі, паведамляе прэс-служба Гродзенскага УСС. Справа з тым, што жанчына забылася аб адміністрацыйным арышце, накладзеным на гэту маёмасць.

Канцэпцыя футбольнага манежа ў Пышках узгоднена, але колеры рэкамендавана змяніць

|

Вынікі грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі футбольнага манежа ў Пышках падвялі 11 лютага на паседжанні абласнога горадабудаўнічага савета.

 

Прафілактычны відэаролік ад Гродзенскага дзіцячага хоспіса: як заўважыць першыя сімптомы дзіцячай анкалогіі

|

З нагоды Міжнароднага дня дзяцей, хворых на анкалогію, Гродзенскі дзіцячы хоспіс і Дзіцячая паліклініка №2 заклікаюць памятаць, што анкалогію можна перамагчы. Значэнне мае час. У новым відэа апісаныя першыя сімптомы. Падзяліцеся ролік са знаёмымі. Магчыма, гэта дапаможа выратаваць жыццё.

ДАІ Гродна прапануе дазволіць дворнікам штрафаваць за парушэнне правіл паркоўкі

|

Пра гэта заявіў начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Гродна Анатоль Кеўра падчас прэс-канферэнцыі 11 лютага. Паводле яго слоў, язда па дварах і вырашэнне канфліктаў з няправільнай паркоўкай займаюць 80% часу інспектараў, а вынік гэтай працы ніяк не ўплывае на бяспеку руху.

Tłusta Łusta пераспявалі N.R.M. на музыку Ramones

|

Гарадзенскі панк-рок гурт прадстаўляе на Tuzin.fm першы за тры гады студыйны запіс, якім анансуе сваю новую праграму.

У Васілішках МАЗ не прапусціў Mazda: кіроўца легкавушкі ў шпіталі, аўто ўсмятку

|

Аўтапоезд МАЗ літаральна ператварыў легкавы аўтамабіль у груду металалому, цалкам знішчыўшы перад аўто. Кіроўца грузавіка на скрыжаванні мусіў саступіць, але не прапусціў Mazda, бо думаў, што паспее праскочыць.

Пад Гродна рыбак праваліўся пад лёд

|

Выпадак здарыўся на возеры ля вёскі Белякоўшчына Гродзенскага раёна ў суботу, 13 лютага. Выратавальнікаў выклікаў відавочца – вартаўнік суседняй звалкі, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Новую частку вуліцы Пушкіна пабудуюць з бетону

|

Новая бетонная дарога звяжа вуліцы Курчатава і Дубко і дазволіць хутка дабірацца з Дзевятоўкі ў цэнтр. Таксама яна разгрузіць вуліцу Горкага.

“Алімпія” адолела сталічны “Гарызонт”

|

Гарадзенскія баскетбалісткі вядуць зацятую барацьбу з камандамі са сталіцы за медалі чэмпіянату краіны. 

Бясплатны трэнінг “Сацыяльны ролік за тры дні” у Гродне

|

Удзельнікі курса пазнаёмяцца з тэхналогіяй стварэння відэа, напішуць камандны сцэнар, навучацца працаваць з камерай і святлом, даведаюцца, як карыстацца праграмай Adobe Premiere і мантаваць відэа. За тры дні з дапамогай трэнераў удзельнікі здымуць і змантуюць уласны сацыяльны ролік. Тэма роліка будзе прысвечаная праблеме гандлю людзьмі.