Міліцыя знайшла графіцістаў, што размалявалі сцены ў цэнтры Гродне. Аказася, што яны скарысталіся фарбамі, выдзеленымі для іншага праекта

|

Вуліныя мастакі, што на свой густ размалёўваюць сцены ў горадзе і пакідаюць рознага кшталту надпісы, ўжо даўно сталі тэмай абмеркаванняў сярод  гаражан. Часта гэты жывапіс далёкі ад дасканаласці і толькі псуе знешні выгляд гарадской прасторы. Знайсці такіх гора-мастакоў не ўяўляецца магчымым. Іншая справа, калі графітысты працуюць па “законах жанра” і падпісваюць свае працы. Тады вызначыць іх значна прасцей. І пакараць – таксама. Так сталася і ў выпадку з яркімі малюнкамі, што з’явіліся на фасадах ў цэнтры Гродна. Іх аўтараў міліцыя з’ідэнтыфікавала.  Як высветлілася, дазволу на роспіс будынкаў яны не мелі, а фарбу атрымалі на зусім іншы праект.

Ад 1 чэрвеня змяняецца графік і месца выдачы пашпартоў у польскім консульстве ў Гродне

|

У  Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне паведамілі, што ад 1 чэрвеня змяняецца месца і час выдачы пашпартоў з візамі. Атрымаць дакумент можна будзе ад 13.00 да 15.30 у візавай зале Консульства. Раней там толькі падаваўся камплект дакументаў на візу, а пашпарты з гатовымі візамі трэба было забіраць у старым павільёне ля брамы консульства з боку вуліцы Будзёнага.

 

Час прыёму візавых анкет не змяніўся. Іх прымаюць ад 9.00 да 12.00.

Праграма XІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне

|

Традыцыйны фестываль пройдзе ў Гродне ў першыя выходныя лета.

На фестываль Grodno Jazz 2016 прыедуць трыа з Ізраіля і мультыінструменталіст з Польшчы

|

Чарговы фестываль Grodno Jazz адбудзецца на адкрытай пляцоўцы Новага замку 25-26 чэрвеня. Сёлета спецыяльнымі гасцямі музычнага свята будуць Ganelin Trio Piority з Ізраіля ды польскі мультыінструменталіст, спявак і кампазітар Юзаф Скшэк.

Velcom арганізаваў збор старых тэлефонаў і планшэтаў

|

Аператар сувязі velcom упершыню ў Беларусі арганізаваў збор старых выкарыстаных тэлефонаў і планшэтаў.

П’янаму гарадзенцу падалося, што ў яго камп’ютары бомба

|

П’янаму 41-гадоваму жыхару Гродна здалося, што ў яго ў кватэры закладзена бомба. Мужчына, як належыць, патэлефанаваў у міліцыю.

У Гродне з восьмага паверху бальніцы хуткай дапамогі скочыў 41-гадовы пацыент

|

Увечары 20 мая пад вокнамі бальніцы хуткай дапамогі па вул. Савецкіх пагранічнікаў было знойдзена цела 41-гадовага мужчыны. Праверку праводзіць Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэту. Асноўная версія – самазабойства, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

На “Ночы ў музеі” можна будзе патрапіць на экскурсію ў Музей турмы

|

Наведванне Музея гарадзенскай турмы будзе толькі адным з пунктаў праграмы, якую ладзіць 21 мая Музей гісторыі рэлігіі.

У Гродзенскім раёне 10-гадовы хлопчык пацярпеў ад выбуху буйнакалібернага патрона

|

Выбух, што здарыўся пасля таго, як хлопчык ударыў буйнакаліберным патронам па сцяне, пашкодзіў правую руку малога і адарваў адзін палец. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Слоўнік “Наш дом / Our Home” – у фінале Рэспубліканскага конкурса праектаў Social Weekend

|

У кніжнай Беларусі падрастае білінгв – першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: каля 1300-1400 слоўнікавых адзінак, звыш 40 старонак ілюстрацый на розныя тэмы – ад відаў будынкаў для дзеянняў на кухні, хатняй гаспадаркі і рамонту – два алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі і мноства яскравых малюнкаў.