Консульства Польшчы ў Гродне скарачае час прыёму візавых анкет
Ад 1 красавіка 2016 года змяняюцца гадзіны прыёму візавых анкет і выдачы пашпартоў у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне. Часу на гэтыя працэдуры цяпер будзе на дзве гадзіны менш.
Ад 1 красавіка 2016 года змяняюцца гадзіны прыёму візавых анкет і выдачы пашпартоў у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне. Часу на гэтыя працэдуры цяпер будзе на дзве гадзіны менш.
Двухдзённы візіт трох польскіх сенатараў быў першым у гэтым скліканні парламенту. Яны наведалі Гродна 19-20 сакавіка, паведамілі ў Генеральным консульстве Польшчы.
Двух непрацуючых гарадзенцаў 30 і 26 гадоў затрымалі 19 сакавіка. Іх падазраюць у тым, што з верасня 2015 года яны набывалі праз інтэрнэт асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, а потым прадавалі іх пры дапамозе так званых закладак, а таксама ўжывалі самі. Таксама яны ўцягнулі ў незаконны абарот псіхатропаў яшчэ двух гарадзенцаў 29 і 27 гадоў, якія займаліся вытворчасцю псіхатропаў.
V Абласны Фестываль практычнай псіхалогіі “Свет у псіхалогіі і псіхалогія ў свеце” пройдзе ў Гродне 24-26 сакавіка. Гэтым разам ён будзе прысвечаны тэме псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях. У межах фестывалю адбудзецца шэраг лекцый і майстар-класаў, конкурс студэнцкіх метадычных распрацовак, фестываль валанцёрскіх атрадаў, фотавыстава і ярмарка літаратуры па псіхалогіі. Усе мерапрыемствы фестываля будуць адбывацца ў сярэдняй школе №38 па адрасе вул. Вішнявецкая, 14.
Адкрытая лекцыя па энэргазберажэнню і новых энергаэфектыўных тэхналогіях, якія ўжываюцца пры будаўніцтве жылля ў Беларусі і Еўропе адбудзецца ў Гродне 25 сакавіка. З прэзентацыямі на сустрэчы выступяць кансультанты па энэргазберажэнню з Мінска і Гродна а таксама ўладальнік першага ў Гродзенскім раёне экадома з гліны.
Праект “Горад” гэта ўнікальны фармат , які аб’яднаў у сабе рэалізацыю праектаў па паляпшэнню горада і рэаліці на партале TUT.BY. Кожны паўнагадовы жыхар Беларусі можа прыняць удзел і зрабіць свой горад лепшым. Прэзентацыя праекта ў Гродне, спалучаная з лекцыяй “Крэатыўны горад. Ці ёсць у Гродна шанец?”, пройдзе 23 сакавіка ў цэнтры адпачынку і развіцця “Партал” (вул. Вялікая Траецкая, 31, 2 паверх), пачатак у 18.00.
ІнвестУікенд – некамерцыйнае мерапрыемства, дзелавы форум, у якім адначасова ўдзельнічаюць пачаткоўцы і ўжо сталыя бізнесмены, эксперты і інвестары.
Невядомыя скралі біяпрыбіральню, што знаходзілася ў адным з месцаў адпачынку, якое ў халодную пару года не дзейнічала. Знікненне заўважылі супрацлоўнікі ЖКГ – уласніка прыбіральні. Шкода гаспадарцы ацэньваецца ў 5 млн рублёў, распачата крымінальная справа, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
12 сакавіка ў Беластоку адбыўся супольны канцэрт гуртоў Dzieciuki і Brutto. “Радыё Рацыя” выклала ў YouTube поўнае відэа выступу гарадзенскай фолк-панк каманды.
У нядзелю, 20 сакавіка, фітнес-клуб “Ювента” ўпершыню правядзе ў Гродне міжнародны турнір па муай тай і кікбоксінгу “Yuventa” Open Cup.