Жанчына ўпала ў студню
Сёння раніцай па трывозе былі паднятыя іўеўскія выратавальнікі: у двары дома па вуліцы Піянерскай у калодзеж упала жанчына.
Сёння раніцай па трывозе былі паднятыя іўеўскія выратавальнікі: у двары дома па вуліцы Піянерскай у калодзеж упала жанчына.
7-га чэрвеня а 17-й гадзіне ў абластной бібліятэцы будзе прэзентавана новая кніга гарадзенскага гісторыка Любові Зорынай «Мастацкі метал ў Гродна. Каталог».
Мабільныя тэлефоны і аксэсуары да іх жыхар Ваўкавыску спрабаваў схаваць ад мытнага кантролю ў пунктце пропуску “Бераставіца”.
Надмагільны камень польскага лекара Вацлава Сівіньскага знойдзены гарадзенскім гісторыкам Андрэем Ціхаміравым каля гарадзенскай сінагогі.
Гістарычна-экалагічны экскурс паводле паэмы Міколы Гусоўскага «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» (1522 г.) у пастаноўцы Алега Жугжды гарадзенцы ўпершыню ўбачаць 7 чэрвеня.
На міжнароднай філатэлістычнай выставе «Вянок сяброўства», што праходзіла ў Гродна пад час Фестывалю нацыянальных культур было прадстаўлена 45 калекцый. У нядзелю па выніках выставы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў і адмысловае гашэнне.
Рана раніцай 2 чэрвеня на 143-ім кіламетры трасы ў Іўеўскім раёне сутыкнуліся “Рэно”, які ехаў з фэстывалю нацыянальных культур у Гродне, і мікрааўтобус “Мерсэдэс”, які кіраваўся на гэтае свята.
Пакуль нацыянальная каманда ўсіх узростаў ўдзельнічае ў розных турнірах і таварыскіх матчах, у нацыянальным чэмпіянаце невялікае зацішша. Каманды праводзяць зборы, ці адпачываюць. Тым часам гарадзенскі «Нёман» учора ў таварыскім матчы з ФК «Брэст» перамог з лікам 0:3.
3-га чэрвеня – 15 год, як не стала Янкі Сурвілы, мужа Івонкі Сурвілы – старшыні Рады БНР у выгнанні.
Гроднааблгідрамет скарэктаваў уласны папярэдні прагноз і цяпер 2 чэрвеня абяцае не больш за 10-12 градусаў цяпла.