Рамонт памежнага пераходу зацягваецца

|

На памежным пераходзе польска-беларускай мяжы ў Кузніцы пачалася рэканструкцыя і мадэрнізацыя. У сувязі з гэтым праезд праз мяжу можа доўжыцца больш, чым звычайна.

Гродзенскае ДАІ: чуткі пра аварыю на Касманаўтаў перабольшаныя

|

Аварыя 19 кастрычніка ў Гродна па праспекце Касманаўтаў атрымала шырокі розгалас ў сродках масавай інфармацыі. Аварыя стала топавай тэмай у абмеркаваннях, нарадзіўшы чуткі пра шматлікія ахвяры.

Літва адхіліла прапанову Беларусі сумесна будаваць АЭС

|

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ скептычна паставілася да прапановы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па сумесным будаўніцтве новай АЭС у Беларусі.

Праграму Раманчука назвалі экстрэмісцкай

|

Намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур лічыць, што перавыбарчая праграма Яраслава Раманчука “Мільён працоўных месц для Беларусі” носіць экстрэмісцкі характар.

“Нёман” – “Хімік-СКА”: 5:0!

|

Гродзенскі “Нёман” у шосты раз запар атрымаў перамогу ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі.

У Літву без віз – пагадненне падпісанае

|

Міністр замежных спраў Літвы Аудронюс Ажубаліс і ягоны беларускі калега падпісалі пагадненне аб парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Літвы. Пры гэтым жыхары абедзвюх краін не будуць абавязаны рэгістравацца пасля перасячэння мяжы.

Яраслаў Раманчук: да беларускай мовы трэба прывучаць паступова

|

Падчас пікету па зборы подпісаў гродзенцы актыўна задавалі пытанні патэнцыйнаму кандыдату ў прэзідэнты Яраславу Раманчуку. Што найбольш карцела даведацца магчымым выбаршчыкам?

Раскапалі катлаван у гістарычным цэнтры Гродна

|

У цэнтры Гродна на вуліцы Вял. Траецкая насупраць Сінагогі раскапаны катлаван пад будаўніцтва офіснага будынка. Экскаватар працаваў на месцы гістарычнага горада, які тут быў ужо ў 12 стагоддзі. Па словах гродзенскага краязнаўцы Ігара Лапехі, у некаторых месцах культурны слой сягае да 5 метраў.

Выстава да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы адкрылася ў Старым замку

|

Выставу, якая складаецца з 20 планшэтаў з адлюстраваннем гісторыі вялікай бітвы, адкрыў генеральны консул Літвы ў Гродне Рымантас Латакас разам з намесніцай дырэктара па навуцы гісторыка-археалагічнага музея Ірынай Граблеўскай.

У Гродне з’явіўся лепшы ў Беларусі спартыўна-стралковы комплекс

|

Комплекс “Дынама” адкрыўся пасля двухгадовай рэканструкцыі. Тыр з найноўшым абсталяваннем можа прымаць спаборніцтвы самага высокага ўзроўню.