Раскапалі катлаван у гістарычным цэнтры Гродна
Будаўніцтву не папярэджвалі археалагічныя раскопкі, якія па заканадаўстве трэба рабіць абавязкова на тэрыторыі гістарычных пасяленняў перад будаўніцтвам, лічыць Ігар Лапеха. Раскопкі мусяць весціся за кошт інвестара.
– Археалагічны нагляд за экскаватарам нельга назваць археалагічнымі раскопкамі, – абураецца Ігар Лапеха.
Навуковай часткай гэтага будаўніцтва кіруе загадчык кафедры археалогіі ГрДзУ імя Я. Купалы Сяргей Піваварчык. Па ягоных словах, тыя пласты, дзе працаваў экскаватар, былі парушаныя пазнейшай шчыльнай забудовай у гэтым месцы, якія адносяцца да 19 ст.:
– Падчас раскопу выявілася, што старажытны культурны пласт быў перабіты пазнейшай забудовай – фундаментамі, парэшткамі будынкаў і г.д. Яны цалкам знішчаныя. Гэта зафіксавана і адзначана. Але ў той частцы, дзе, як я мяркую, захаваўся культурны пласт, экскаватар спынілі і далей уручную будзем даследаваць археалагічнымі метадамі.
Працы плануецца распачаць на наступным тыдні. Раскопкі могуць расцягнуцца на месяц, дадаў Сяргей Піваварчык.
Здымак 2007 года, калі на вуліцы Траецкая 23 раскапалі яму, панішчыўшы культурны слой