У Беластоку 4 верасня пройдзе марш пратэсту супраць нацыяналізму

|

На працягу апошніх тыдняў па Беласточчыне пракацілася хваля акцыі супраць прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў.

У Гродне будуць адбіраць удзельнікаў тэлеконкурсаў АНТ

|

Восьмага і дзевятага верасня ў гарадзенскай філармоніі адбудзецца кастынг для кандыдатаў на ўдзел у праектах “Міс Беларусі-2012″, “Акадэмія талентаў”, “Фактар смеху” і “Я спяваю”.

Белыя балонікі ў памяць пра загінулых дзяцей

|

Сёння 3 верасня ў Гродне ладзіўся Дзень памяці дзяцей, якія загінулі на дарогах. Школьнікі стварылі жывы калідор па вуліцы Горкага, трымаючы ў руках свечкі і плакаты з пазначанымі імёнымі і ўзростам дзіцёнкаў, якія загінулі на дарогах Гродзеншчыны.

Справу гродзенскага праваабаронцы перадалі ў суд

Справу гродзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава перадалі ў суд. Яго вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі. Пра гэта праваабаронцу паведамілі падчас сённяшняй размовы ў міліцыі.

Шалкевіч, Мельнікаў і Вайцюшкевіч пераспяваюць Качмарскага

|

Песні знакамітага польскага барда загучаць па-беларуску ў перакладзе Андрэя Хадановіча.

“Візавыя Гісторыі” пакажуць у Гродне

|

Антывізавая кампанія, арганізаваная шэрагам еўрапейскіх грамадскіх арганізацый, дабралася і да Гродна. 23 верасня ў клубе “Мавва” адбудзецца паказ фільмаў з цыкла Visa Stories. Таксама кожны прысутны зможа далучыцца да фотаакцыі “БЕЗ ВІЗЫ!”.

Алесь Кіркевіч вярнуўся ў Гродна

|

Сёння ў 11.50 Алесь Кіркевіч разам з жонкай прыехаў у Гродна з Мінска. На вакзале яго сустракалі сябры і знаёмыя, журналісты і грамадскія актывісты.

Алеся Кіркевіча вызвалілі

|

Сёння вечарам Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ чатырох палітвязняў, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Сярод іх Кіркевіч, Пратасеня і Гнедчык.

Імпрэза для першакурснікаў у Новым замку

Першакурснікі ўсіх чатырох гродзенскіх вну разам сустрэнуць пачатак навучальнага году падчас імпрэзы ў дворыку Новага замка.

Акцыя памяці загінулых дзяцей у Лідзе мела вялікі эфект

Дзень памяці дзяцей, якія загінулі на дарогах, ладзіцца ў Гродне 3 верасня. Першы раз такая акцыя ладзілася ў Лідзе два гады таму. Паспяховы прыклад лідскіх супрацоўнікаў ДАІ вырашылі сёлета пераняць у Гродне, Слоніме і Смаргоні.