Інтэрнацыянальны бізнес прыкрылі на беларуска-польскай мяжы
Гродзенскія памежнікі затрымалі ўраджэнца Чачні, які спрабаваў нелегальна пераправіць двух грузін у Еўрасаюз.
Гродзенскія памежнікі затрымалі ўраджэнца Чачні, які спрабаваў нелегальна пераправіць двух грузін у Еўрасаюз.
Ад сёння ў габрэйскай абшчыне Гродна распачынаецца Тыдзень памяці ў гонар вязняў гродзенскага гетта, загінулых ад рук фашыстаў.
З-пад канвою міліцыянтаў у лідскім раённым шпіталі збег арыштаваны.
Па стане на 1 сакавіка колькасць ВІЧ-інфікаваных па Гродзеншчыне складае 432, або 33,3 выпадкі на 100 тысяч чалавек.
Сёлета працоўныя гродзенскага «Зелянбуду» вырашылі зрабіць жыхарам горада падарунак, прысвечаны Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур. Пярэстыя клумбы ÿ выглядзе эмблемы фэсту заквітнеюць ў цэнтры, па вуліцах Горкага і 17-га верасня.
Суд Ленінскага раёна Гродна перанёс на 12 сакавіка разгляд справы журналіста Алеся Дзянісава, які паводле пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні абвінавачваецца ў самаўпраўстве. Перанос адбыўся ў сувязі з тым, што пратакол на А.Дзянісава быў складзены з… парушеннямі.
Сёлета суб’ектаў гаспадаркі і грамадзян Беларусі – гэта значыць, нас з вамі – чакае падвышэнне зямельнага падатку і падатку на нерухомасць. Магчымасць падвышэння адзначаных падаткаў прадугледжаная ўказам №143 «Аб асобных пытаннях падаткаабкладання», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў учора.
Як стала вядома карэспандэнту «Газеты Слонімскай», Аляксандр вырашыў паглядзець Кубу, там ён планаваў на веласіпедзе праехаць увесь востраў. Нават думаў адтуль адправіцца на Гаіці, каб дапамагаць пацярпелым ад землятрусу.
Гродзенскі інтэрнет-праект «Твой Стыль» працягвае традыцыю вызначэння лепшых рэпарцёраў месяца. Па выніках лютага імі сталі нашы карэспандэнткі Вікторыя Ліс (на здымку) і Лізавета Нікольская. Найбольш удалыя публікацыі на радыё і газеце ТС вызначылі вядомыя журналісты Ілона Карпюк і Анджэй Пісальнік.
У Гродзенскай вобласці лягчэй за ўсё працаўладкавацца будаўнікам, ветырынарным урачам, заатэхнікам, дактарам. Не запатрабаваныя – юрысты, эканамісты, настаўнікі. На адну вакансію ў вобласці ў сярэднім прэтэндуюць два чалавекі.