«Твой Стыль» назваў імёны лепшых рэпарцёраў лютага
Карэспандэнтка Радыё Рацыя і тыднёвіка «Ніва», вакалістка гурту «ILO&friends» Ілона Карпюк выбірала лепшы матэрыял радыё «Твой Стыль». Намінантамі на перамогу былі сюжэты Вікторыі Ліс («Каця Бяляўская: мастацтва з пяску і святла»,«Школьныя мянушкі: хто, каму і за што даюць»), Кацярыны Маслоўскай («Каложскі дабравест»: усіх ахвотных гледачоў не змясціла заля Драмтэатра»), Марыі Дробавай («Гарадзенскія музычныя гаражы: запіс альбомаў»), Аляксандры Маславай і Андрэя Іванова («Гарадзенскія кавярні: марудна, нясмачна і дорага?»).
Фірмовы падарунак «Рэпарцёр месяца ў “Тваім Стылі» атрымала Вікторыя Ліс за сюжэт «Каця Бяляўская: мастацтва з пяску і святла».
align=”left” >На думку рэдактаркі радыё «Твой Стыль» Алесі Бяленік, конкурс на званне рэпарцёра месяца ёсць не толькі матывацыя для ўдасканальвання маладых журналістаў:
– Ужо другім разам мы запрашаем экспертаў да вызначэння лепшых матэрыялаў месяца. Кожным разам прафесійныя журналісты падаюць даволі разгорнутае меркаванне наконт таго ці іншага матэрыяла-намінанта, змешчанага на радыё ці газеце «Твой Стыль». Гэтая своеасаблівая рэцэнзія таксама мае для нас каштоўнасць – гэта погляд звонку на нашыя хібы і дасягненні, што вельмі важна для нашага наступнага развіцця.
Лепшага рэпарцёра штотыднёвіка ТС вызначаў журналіст газеты «Rzeczpospolita» Анджэй Пісальнік.
Сярод мятэрыялаў – працы Марыі Дробавай («Якая ж ты памяркоўная, краіна Чырвоных гальштукаў»), Юліі Бадзяк («Тэсціраванне заранёў ці «Праца над памылкамі»), Лізаветы Нікольскай («Пясок не патрабуе пасярэднікаў») і Вано Лісыцына («Крэматорый» Армена Грыгарана»).
Самым удалым, на думку эксперта, аказаўся артыкул Лізаветы Нікольскай «Пясок не патрабуе пасярэднікаў».