Інтэрнацыянальны бізнес прыкрылі на беларуска-польскай мяжы

|

Мужчына меў від на жыхарства ў Польшчы, дзе і пражываў. Раней ён неаднойчы прыязджаў у Гродна пагуляць у мясцовым казіно, паведамілі агенцыі “Интерфакс-Запад” у прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына меў псіхалагічную залежнасць да азартных гульняў.

Яго затрымалі пры спробе правесці ў абыход памежнага пункта пропуску, праз “зялёную мяжу”, двух грамадзянаў Грузіі. Па словах супрацоўнікаў памежнага камітэта, тыя намерваліся трапіць у Літву.

У адносінах да затрыманага ўзбудзілі крымінальную справу, яму пагражае да 5 год пазбаўлення волі.