Незалежныя журналісты не толькі «нячэсныя», але яшчэ і «шкодныя»

|

Склаў гэты неправамоцны пратакол у дачыненні да А.Дзянісава старшы лейтэнант міліцыі Пётр Друць напрыканцы лютага: журналіста абвінавацілі ў тым, што ён браў інтэрв’ю ў настаўнікаў сярэдняй школы № 28, не маючы на тое адпаведнага права і не з’яўляючыся супрацоўнікам мас-медыяў. Цікава, што старшы лейтэнант міліцыі, добра ведаючы ўсё пра журналісцкія правы, забыўся паставіць свой аўтограф пад грознай паперкай. Гэта і з’явілася падставай дзеля таго, каб адвакат А.Кісялевіч падаў адпаведнае хадайніцтва.

 

Артыкул 23.39 КаАП «Самаўпраўства», па якім абвінавачваецца незалежны журналіст, прадугледжвае штраф у памеры ад 70 да 350 тысяч беларускіх рублёў.

 

Тэрмін «самаўпраўства» ў дачыненні да журналіста ў часе выканання прафесійных абавязкаў падаўся мне настолькі недарэчным, што я скарысталася юрыдычным слоўнікам і прапаную тлумачэнне менавіта адтуль: самаўпраўства ўяўляе з сябе самавольнае, насуперак усталяванаму законам або іншым нарматыўным прававым актам парадку здзяйсненне якіх-небудзь дзеянняў, правамернасць якіх аспрэчваецца арганізацыяй або грамадзянінам, калі такімі дзеяннямі прычынена істотная шкода.

 

Ні арганізацыя (СШ №28), ні грамадзяне (намеснік дырэктара і настаўнік) не аспрэчвалі дзеянняў журналіста. Алесь Дзянісаў не чыніў, барані Божа, шкоды сваім суразмоўцам. Якую ж шкоду ён зрабіў у дачыненні да міліцыянта Друця, што той ад абурэння нават забыўся паставіць свой подпіс пад пратаколам?!