“Ляцеў больш за сотню”. Ля чыгуначнага вакзала п’яны ліхач бяспраўнік урэзаўся ў слуп

|

Ноччу 30 верасня адбылося ДТЗ ля вакзала ў Гродне. Як паведаміў чытач autogrodno.by, аўтамабіль ехаў з вуліцы Будзёнага, дзе, па словах відавочцы, ліхач здолеў разагнацца больш за 100 км/г. Як вынік – ён не справіўся з кіраваннем і, заехаўшы на бардзюр каля вакзала, урэзаўся ў слуп.

Музей Януша Паруліса запрашае гарадзенцаў на суботнік

|

Прыватны музей гісторыі Гродна Януша Паруліса 1 кастрычніка правядзе суботнік. У планах – навесці парадак на прылеглай да будынка тэрыторыі.

Будаўніцтва паліклінікі на Вішняўцы стане прыярытэтам для Гродна ў 2017 годзе

Будаўніцтва паліклінікі стане прыярытэтам для Гродна ў 2017 годзе. Гэтае пытанне сёння абмяркоўваўся на сустрэчы намесніка прэм’ер-міністра Наталлі Качанавай з калектывам Гродзенскай пальчаткавай фірмы “Акцэнт”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фотафакт: Каля тоны яблыкаў выпала з гружанага МАЗа ля Румлёўскага моста

|

У гружанага яблыкамі МАЗа адкрыўся борт і на дарогу высыпалася каля тоны садавіны. Гэта здарылася ў Гродне, 29 верасня, каля 14.00 ля Румлёўскага моста. Да месца здарэння прыехала брыгада САХа каб сабраць усе яблыкі, к пасля вымыць дарогу, бо машынам пасля здарэння стала слізка ехаць.

Траўмапункт у Гродне зменіць рэжым працы, а ў паліклініках з’явяцца перавязачныя і гіпсавыя

|

З 1 лістапада змяняецца парадак работы гарадскога траўмапункта. Як распавёў grodnonews.by начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Андрэй Стрыжак, цяпер сюды звяртаюцца траўміраваныя пацыенты як на першасны, так і на наступны прыёмы. Новаўвядзенне прадугледжвае, што траўмапункт будзе аказваць экстранную дапамогу на пачатковым этапе.

У Гродне затрымалі трох гараджан з гашышам

|

Трох жыхароў Гродна, якія мелі пры сабе гашыш, затрымалі на скрыжаванні вуліцы Каліноўскага і праспекта Будаўнікоў увечары, 28 верасня. Затрыманне меркаваных злачынцаў супрацоўнікі міліцыі праводзiлi наўпрост на дарозе.

Гарадзенец расстраляў вокны школы, помсцячы за кепскую вучобу

|

Гарадзенец спагнаў злосць за кепскую вучобу стральбой па вокнах школы. Такую інфармацыю распаўсюдзіў у рэгіянальных СМІ афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, піша БелТА.

Чарговы занятак Стартап-школы ў Гродне: “Як стаць №1, стварыўшы ўнікальную каштоўнасную прапанову”

|

Сваім вопытам падзеліцца Аляксей Курэц, IT прадпрымальнік, заснавальнік сэрвісу онлайн-бухгалтэрыі Assistent.by.

У Гродне будуць рыхтаваць фітнес-інструктараў

|

У снежні 2016 упершыню ў Гродне пачнецца падрыхтоўка фiнтес-інструктараў. Комплексную праграму дадатковай прафесійнай адукацыі будуць даваць лепшыя інструктары Беларусі ў спартыўным клубе “Прыгожыя людзі”.

Мінспорта: Гарадзеншчына лідзіруе ў развіцці прамысловага турызму

|

Міністэрства спорту і турызму лічыць актуальным развіццё прамысловага турызму ў Беларусі, заявіў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.