Для будовы філармоніі з Мінска прыехаў 160-тонны кран

|

Пад’ёмны кран Лібхер прыбыў учора ў Гродна для мантажу металічных ферм перакрыцця. Сёння плануецца заканчэнне мантажу.

Канцэрт Akute ў Гродне ўжо ў гэтую нядзелю (+ вынікі конкурса!)

|

Гурт Akute зайграе на пляцоўцы “ОфицерOFF” 10 лютага. Госцем канцэрта будзе гарадзенскі праект “Прощай, привычка” (экс-“Любимая вредная привычка”). Квіткі яшчэ ёсць у продажы, аднак арганізатары заклікаюць не адкладаць іх набыццё на апошні момант.

Экспарт турыстычных паслуг у Гродзенскай вобласці павялічыўся на 38,8%

|

Летась аграсядзібы Гарадзеншчыны наведалі больш за 36 800 чалавек – амаль на 10 тысяч больш, чым у 2011 годзе.

Удзельнікі “Універсітэту Залатога Веку” сабралі рэчы для людзей у патрэбе

|

“Школа добрых спраў” – частка праекта, прысвечанага сацыяльнай, інтэлектуальнай і фізічнай актывізацыі сталых гарадзенцаў, які чацьвёрты год запар ладзіць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр Трэці сектар”.

Гурт “Ave”, Таццяна Салаўёва, Іван Пачывалаў ды іншыя на канцэртах у Музеі гісторыі рэлігій

|

У бліжэйшыя выходныя Музей гісторыі рэлігіі запрашае гарадзенцаў на дзве канцэртныя праграмы.

Прэм’ер-міністр правядзе ў Гродне семінар-нараду

|

Міхаіл Мясніковіч прыедзе ў Гродна сёння.

Ён правядзе рэспубліканскі семінар-нараду на тэму “Індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва “Пад ключ”.

Цягнік з заўзятарамі “БАТЭ” прыбудзе ў Гродна 14 лютага ў 19.11

|

Беларуская чыгунка задаволіла просьбу футбольнага клуба і прызначыла дадатковы цягнік, каб заўзятары барысаўскай каманды змаглі трапіць на яе хатні матч, што адбудзецца на гродзенскім стадыёне.

Прэзентацыя юбілейнага зборніка Дануты Бічэль у “Крызе”

|

10 лютага ў прыватнай мастацкай галерэі “Крыга” вядомая беларуская паэтка і перакладчыца прадставіць гарадзенцам кнігу вершаў “Іду сцяжынаю да Бога”.

Гродзенскі гарвыканкам выставіў на абмеркаванне назвы новых гарадзенскіх вуліц

|

Гарвыканкам прапанаваў варыянты назваў новых участкаў вуліц і да 4 сакавіка збірае меркаванні гараджан.

“Постаці”: выбіраем герояў разам!

|

Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” працягвае праект “Постаці”, прысвечаны асобам, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры, і прапануе разам абраць герояў наступных інтэрв’ю.