Збіраць смецце ў гродзенскіх лясах будуць добраахвотнікі

|

23 кастрычніка гродзенскі лясгас далучыцца да экалагічнай акцыі “Наш чысты лес”: каля 300 добраахвотнікаў будуць дапамагаць работнікам лясгаса ратаваць лес ад смецця.

Звычайна за парадкам на 1700 га леса, які знаходзіцца на тэрыторыі Гродна, сочаць усяго 3 супрацоўнікі лясной аховы.

Начная прагулка па горадзе на “хуткай” і з мігалкай

|

П’яны гродзенец угнаў хуткую дапамогу і пакатаў на ёй сяброў па начным горадзе.

Першы манеўровы цеплавоз СНД будзе зроблены ў… Лідзе

|

Беларуская чыгунка падпісала кантракт з чэшскай кампаніяй «CZ LOKO a.s.» на мадэрнізацыю манеўровых лакаматываў. Мадэрнізацыю будуць праводзіць у лакаматыўным дэпо г.Ліда: мясцовыя чыгуначнікі маюць значны досвед рамонту і моцную матэрыяльную базу.

Як ровар пенсіянеру жыццё выратаваў

|

Жыхар Скідаля раніцай адправіўся на рыбалку на раку Котра і да вечара не вярнуўся дамоў. Яго занепакоеная жонка звярнулася ў міліцыю. Дадамо, што рыбаку – 72 года…

Чацвёртая бясплатная экскурсія па Гродне: «Людзі ў форме»

|

Віктар Саяпін правядзе 23 кастрычніка ўсіх ахвотных па мясцінах горада, звязаных з людзьмі ў форме – вайскоўцамі, міліцыянерамі, чыгуначнікамі, мытнікамі і інш.

Сякера, ключык і кераміка жалезнага стагоддзя

|

Археолагі Інстытута гісторыі НАН Беларусі у часе раскопак каля вёскі Галіны Ашмянскага раёна знайшлі фрагменты керамікі эпохі жалезнага стагоддзя.

«Нёман» выйграе і выйграе

|

Гродзенскі «Нёман» абыграў учора хакеістаў «Віцебска» і адзначыў пятую перамогу запар у экстралізе адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакеі.

Нелегалы штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу

|

Адразу некалькі груп грамадзян Грузіі спрабавалі перайсці беларуска-літоўскую мяжу ў раёне лідскага памежнага атрада ў апошнія дні.

На гродзенскіх вуліцах з’явіліся тралейбусы апошняй мадыфікацыі

|

Дзве новыя машыны з сённяшняга дня працуюць на маршрутах №1 і №3.

Як паведаміў “Твайму стылю” начальнік тралейбуснага ўпраўлення, у сераду і пятніцу буксірам з Мінска ў Гродна даставяць яшчэ дзве машыны, якія з наступнага тыдня пачнуць працаваць на маршрутах №6 і №9.

Пасольства Літоўскай Рэспублікі адкрые выставу ў Старым замку

|

Перасоўная выстава “Памяць пра перамогу ў Грунвальдскай бітве” адкрыецца заўтра ў 16 гадзін у Сенатарскай зале Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.