На гродзенскіх вуліцах з’явіліся тралейбусы апошняй мадыфікацыі
Цягам 2 месяцаў гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне атрымае 37 тралейбусаў апошняй мадыфікацыі вытворчасці “Белкамунмаша”.
Трохфазны рухавік дазваляе эканоміць да 30% электраэнергіі, а ў сярэдніх дзвярах прадугледжаны пандус для інвалідных і дзіцячых вазкоў.
Усе новыя машыны пойдуць на замену старых, яшчэ савецкіх тралейбусаў.
Пашыраць тралейбусны парк, які ў Гродне налічвае 150 машын, пакуль няма ніякіх магчымасцяў.
Дэпо, разлічанае на 100 машын, і без гэтага вымушанае абслугоўваць 150.
У праекце бюджэта на наступны год закладзены сродкі на пачатак праектавання новага тралейбуснага дэпо.
Калі бюджэт зацвердзяць, праз год імаверна будзе падрыхтаваны праект, а яшчэ гады праз два магчыма пабудуюць дэпо.
Да гэтай пары разлічваць на павелічэнне колькасці тралейбусаў на маршрутах гродзенцам не выпадае.
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com