Начная прагулка па горадзе на “хуткай” і з мігалкай

|

Па словах супрацоўніка прэс-службы гродзенскага УУС Ігара Белаазёрава, хлопец ішоў каля шпіталю хуткай дапамогі і звярнуў увагу на службовую “Газель” у двары медустановы. У замку запальвання меўся ключ – угоншчык імі і скарыстаўся. Хутка да яго далучыліся сябры – хлапец і дзяўчына, якія разам і паехалі катацца па начным горадзе. Кіроўца ўвайшоў у вобраз – уключаў мігалку, а па мегафоне патрабаваў ад сустрэчных кіроўцаў саступіць дарогу. За некалькі гадзін маладыя людзі наездзілі па горадзе каля 200 кіламетраў.

 

Скрадзены аўтамабіль заўважыў у горадзе адзін з супрацоўнікаў Кастрычніцкага РАУС Гродна. Ён паехаў за “хуткай” да яе прыпынку каля аднаго з дамоў, дзе і затрымаў парушальніка.

 

Скраў аўтамабіль непрацоўны 23-гадовы п’яны гродзенец. Яго раней ужо судзілі за ўгон аўто. Зараз аматара экстрыму змясцілі ў следчы ізалятар.