Пасольства Літоўскай Рэспублікі адкрые выставу ў Старым замку
Выстава складаецца з 20 планшэтаў, на якіх прадстаўлена ўся гісторыя барацьбы з Тэўтонскім ордэнам, прычыны і асноўныя падзеі вайны, і, канешне, Грунвальдская бітва.
Выстава падрыхтаваная Літоўскім мастацкім музеем, Вялікакняжацкім палацам нацыянальнага музея Літвы і Міністэрствам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.
Спецыяльна для дэманстрацыі ў беларускіх музеях усе тэксты на планшэтах перакладзены на беларускую мову.
Гродзенскі музей дапоўніў экспазіцыю копіямі шасці твораў знакамітых мастакоў, прысвечаных Грунвальдскай бітве.
Адкрые выставу генеральны консул Літоўскай Рэспублікі.
На фота: Фрагмент карціны Яна Матэйкі “Бітва пад Грунвальдам”