Гарадзенцы затрыманыя за распаўсюд спайсаў у Мінску
Тром прадаўцам спайсу пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Жыхары Гродна займаліся збытам вялікіх партый небяспечных рэчываў на тэрыторыі Фрунзенскага раёна Мінска.
Тром прадаўцам спайсу пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Жыхары Гродна займаліся збытам вялікіх партый небяспечных рэчываў на тэрыторыі Фрунзенскага раёна Мінска.
У Беларусі ўпершыню выйшаў фотаальбом, у якім прадстаўлены звыш 190 партрэтаў удзельнікаў паўстання 1863 года. Ён прымеркаваны да 150-годдзя паўстання Каліноўскага.
Таёта Камры ехала ў бок Гродна, калі, за кіламетр да мяжы горада, нечакана на дарогу выбег лось.
Фільм-інсцэніроўку трохдзённага змагання з савецкімі агрэсарамі ў верасні 1939 года у мінулым годзе вырашыў зняць польскі Фонд імя Яўхіма Лелявеля. Частку сродкаў на здымкі ўжо ўдалося атрымаць ад банку WBK. Паўстаў таксама блог пра фільм.
Сацыяльны дакументальны фільм “Блеф, или С Новым годом” прысвечаны сіротам у Расіі, але, па меркаванні арганізатараў сустрэчы ў Гродне, ён актуальны і ў нас. Паказ фільму адбудзецца ў пятніцу 21 сакавіка ў Экаклубе.
У часе вясновых школьных канікул з 24 да 28 сакавіка дзіцячыя бібліятэкі горада зладзяць каля 20 мерапрыемстваў: літаратурныя гульні, казачныя вандроўкі, віктарыны, сустрэчы з пісьменнікамі.
У дачыненні вінаватага распачатая крымінальная справа па артыкуле “Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі”. Яму пагражае ад штрафа да пазбаўлення волі на тэрмін да 2 гадоў.
Ужо праз лічаныя дні, у суботу 22 сакавіка, стартуе футбольны сезон у нашым горадзе. Стартуе ён з кубкавага матчу. У госці да “Нёмана” едзе чэмпіён Беларусі – барысаўскі БАТЭ. Хаця афіша стадыёна інфармуе чамусьці пра красавіцкі матч з дэбютантам лігі “Слуцкам”.
Штогадовая Гарадзенская беларуская Дыктоўка ладзіцца 22 сакавіка і будзе мець украінскі акцэнт.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў старэйшых класаў на Алімпіяду, дыстанцыйны этап якой пройдзе да канца сакавіка. У ім удзельнікі пазмагаюцца з пытаннямі па гісторыі і культуры Беларусі, а таксама беларускай мове.