ЕГУ запрашае школьнікаў на Алімпіяду па беларусістыцы
Аўтары пытанняў: былы галоўны рэдактар часопіса Arche Валер Булгакаў, паэтка Валярына Кустава і былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.
Рэгістрацыя на ўдзел у Алімпіядзе адбываецца па спасылцы да 20 сакавіка.
Па выніках адказаў будуць выяўленыя 10 пераможцаў, якія будуць запрошаныя ў Вільню на штогадовую студэнцкую навуковую канферэнцыю 16–18 траўня 2014 г. за кошт ЕГУ. Падчас вандроўкі ў Вільню пераможцы Алімпіяды змогуць паўдзельнічаць у гульні па гарадскім арыентаванні па беларускай Вільні.