Пагранічны камітэт запусціў беларускамоўную “вышываную” версію свайго сайта
“Варыянт на другой нацыянальнай мове дапоўніць асноўную версію інфармацыйнага партала” – піша прэс-служба беларускіх памежнікаў.
“Варыянт на другой нацыянальнай мове дапоўніць асноўную версію інфармацыйнага партала” – піша прэс-служба беларускіх памежнікаў.
Каля палудна 18 снежня на адкрытай пляцоўцы нарыхтоўчай канторы Ваўкавыскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства ў Ваўкавыску быў выяўлены прадмет, радыяцыйнае выпраменьванне каторага стварала вакол павышэнне фону больш чым у 60 разоў, паведаміла Гродзенскае абласное упраўленне МНС Беларусі.
Трэнінг арганізуюць прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і Фітнес-цэнтр “Сафонаў”.
Беларускага цягніка да Беластока не будзе ў першую чаргу з-за тэхнічных цяжкасцей: у Беларусі і Польшчы розная шырыня чыгуначнай каляіны. Пра гэта TUT.BY падчас прамой лініі расказаў намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Сяргей Мацкевіч.
Другі год запар Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС упрыгожвае тысячамі лямпачак пажарную каланчу ў цэнтры горада ля каралеўскіх замкаў. 33-метровая вежа такім чынам пераўтвараецца ў самую незвычайную “елку” краіны.
Гродзенская пажарная вежа напярэдадні навагодніх святаў зноўку ператворыцца ў вялізную ёлку.
Першую электронную прапускную сістэму запусцяць у сярэдняй школе №18 да канца году. Укласціся ў гэты час паабяцаў начальнік Аддзелу адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Сяргей Ламека.
У межах штогадовага абнаўлення аўтобусныя паркі вобласці атрымалі сёлета 29 новых машын беларускай вытворчасці. 16 з іх ужо працуюць у розных раёнах Гарадзеншчыны, яшчэ 13 будуць працаваць на гарадскім маршрутах Гродна, паведамілі ў аддзеле энергетыкі, транспарту і сувязі аблвыканкама.
Лекцыю “Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча” прачытае ў галерэі “Крыга” філосаф Павел Баркоўскі. Гэта будзе першая з пяці сустрэч, якія адбудуцца цягам снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах.
Кальцавая магістраль разгрузіць цэнтр горада і звяжа два новыя густанаселеныя спальныя раёны.