Аўтобусны парк Гродна атрымае 13 новых гарадскіх аўтобусаў

Горад папоўніцца сучаснымі нізкападлогавымі аўтобусамі. У аблвыканкаме адзначаюць, што ў рэгіёне дастаткова транспарту для пасажырскіх перавозак, выконваецца сацыяльны стандарт, распрацоўваюцца і ўкараняюцца новыя маршруты.

 

Чыноўнікі запэўніваюць, што ў цэнтры ўвагі застаюцца новыя густанаселеныя мікрараёны Гродна. Гэтак, шэраг маршрутаў быў прадоўжаны ў Альшанцы, працуюць школьныя і дашкольныя аўтобусы, у планах – запуск прамога маршрута ад аўтавакзала да абласной бальніцы. Пры забудове і засяленні новых гарадскіх раёнаў аператыўна будуць закрывацца і транспартныя патрэбы.

 

За апошнія пяць гадоў у Гродзенскай вобласці ў аўтобусныя паркі паступіла больш за 300 аўтобусаў. Штогод у рэгіёне абнаўляюць як мінімум 10% рухомага складу.