ДТЗ з удзелам чатырох аўто паралізавала рух па вуліцы Таўлая

|

7 верасня па вул. Таўлая ў прыватным сектары адбылася аварыя з удзелам адразу чатырох аўтамабілей: сутыкнуліся срэбны Citroen Xara, белы маршрутны мікрааўтобус Volkswagen, чырвоны Peugeot 406 і срэбнага колеру Lexus. Машыны цалкам заблакавалі дарожны рух. Праехаць было магчыма альбо праз двары, альбо па бардзюры.

У Гродне гісторыкі паспрабуюць разгадаць “загадку Каліноўскага”

|

Прэзентацыя навуковага зборніка “Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі” пройдзе ў аўторак, 8 верасня, у галерэі “Крыга”. У ёй прымуць удзел некаторыя з аўтараў тэкстаў зборніка.

Напярэдадні Дня бібліятэк гарадзенцы абмяняюцца кнігамі і дыскамі

Кніжны фрымаркет, прымеркаваны да Дня бібліятэк, пройдзе 13 верасня ў дзіцячым аддзеле Цэнтральнай бібліятэцы імя Макаёнка.

На пешаходным пераходзе на Соламавай матацыкліст сутыкнуўся з Mercedes

|

ДТЗ ля крамы “1000 дробязей адбылося 2 верасня, каля 18.00. Сутыкнуліся матацыкл і Mercedes, кіроўцу матацыкла, па словах супрацоўнікаў ДАІ, шпіталізавалі з траўмамі рознай цяжкасці.

Клуб Run4Fun запрашае на супольную прабежку ў Каложскі парк

|

У пятніцу, 4 верасня, у Каложскім парку адбудзецца аздараўленчая прабежка на 5 км. Размінку будуць правадзіць прафесійныя спартоўцы і трэнеры, удзельнікі змогуць задаць пытанні на тэму правільнай тэхніку бегу, дыхання і г.д.

Хочаш размаўляць на замежнай мове? Прыходзь на Tandem Evenings in Hrodna!

|

У Гродне стартуе другі сезон Tandem Evenings. Сустрэчы гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць іх жыхароў і людзей, якім цікава развівацца.

У Гродне прызначылі новага кіраўніка абласной ДАІ

|

Анатоль Кеўра, які выконваў абавязкі кіраўніка ДАІ Гродзенскай вобласці, цяпер паўнавартасна заняў гэтую пасаду. Свае абавязкі ён выконвае з 27 жніўня, але толькі 1 верасня пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі.

У лабавым сутыкненні пад Гродна загінулі два кіроўцы

|

У нядзелю, 30 жніўня, паблізу вёскі Абухава (Гродзенскі раён) у 22:40 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінулі два кіроўцы. 

У Гродзенскай вобласці зняты абмежаванні на начны продаж алкаголю

|

Пра гэта на брыфінгу 28 жніўня паведаміў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі

ДТЗ на праспекце Янкі Купалы: жанчына на машыне збіла дзвюх дзяўчынак

|

21 жніўня каля 17 гадзін на праспекце Я. Купалы, каля крамы “Еўраопт”, адбылося ДТЗ – жанчына-кіроўца на аўтамабілі “Opel” пры павароце наехала на дзвюх дзяўчынак, якія перасякалі пешаходных пераход на ровары.