Чэргі на мяжы паменшаюць?

|

На беларуска-літоўскай мяжы чэргі стануць меншымі. Праблему іх скарачэння абмеркавалі ўчора мытныя службы Літвы і Беларусі.

Прэзентацыя новай кнігі Анатоля Астапенкі ў Гродне

|

У суботу 9 кастрычніка Гарадзенскі Рух за Свабоду  ладзіць прэзентацыю грунтоўнага доследу беларускага нацыяналізму навукоўцы, палітыка, палітолага і публіцыста Анатоля Астапенкі.

Назву кнізе “Игде зродилися иускормлены суть по Бозе» далі словы адной з прадмоў Францішка Скарыны.

Праблемы псіхалогіі камунікацыі абмяркуюць у Гродна

|

Міжнародную канферэнцыю “Сучасны стан і перспектывы развіцця псіхалогіі камунікацыі” ладзіць у Гродна 8-10 кастрычніка купалаўскі ўніверсітэт.

Сёлета ацяпляльны сезон пачнецца трохі раней

|

Ад сёння пачнуць уключаць ацяпленне ў жылым фондзе Гродзеншчыны.

У гродзенскім перынатальным цэнтры нарадзілася тройня

|

Гэта пакуль адзіныя трайняты, якія сёлета нарадзіліся на Гродзеншчыне.

Тры дзяўчынкі з’явіліся на свет пасля штучнага апладнення. Гэтай падзеі іх мама, 26-гадовая Аляксандра Германовіч з Ваўкавыскага раёна, чакала амаль 6 гадоў.

“Беларускі кнігазбор” выдаў выбраныя творы Казіміра Сваяка

|

Упершыню ў гістарыяграфіі сучаснай Беларусі творчая спадчына паэта-святара, які паходзіць з Астравеччыны, выдадзена асобнай кнігай. Выданне стала 54-м томам у серыі «Беларускі кнігазбор» і налічвае 480 старонак. У кнігу ўвайшлі зборнік вершаў «Мая ліра», філасофскі дзённік «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі», п’еса «Янка Канцавы», драматычная паэма «Купалле». Таксама змест кнігі склалі вершы і публіцыстыка […]

Андрэй Саннікаў збіраецца ў Гродна

|

Мяркуецца, што заўтра ён далучыцца да пікету па зборы подпісаў за сваё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты, які штодня працуе на ўваходзе на Скідзельскі рынак.

Прэм’ера “Масакры” адбудзецца ў лістападзе

|

Містычная стужка, якая летась здымалася ў маёнтку князяў Святаполкаў-Чацвярцінскіх у мястэчку Жалудок (Шчучынскі раён), возьме ўдзел у конкурсным паказе Мінскага міжнароднага кінафестываля “Лістапад” як самая яркая прэм’ера 2010 года.

Гродзенскі КДБ раскрыў сетку наркадылераў

|

Злачынная сетка, як паведаміла прэс-сакратар упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Наталля Баклага, дзейнічала ў Гродне, Бабруйску і Мінску.

Сёння Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне святкуе 20-годдзе

|

У гэты ж дзень у семінарыі распачнецца новы навучальны год.