Сёння Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне святкуе 20-годдзе
Святкаванні распачаліся супольным спевам у семінарыйнай зале імя Яна Паўла II.
Гасцей прывітае кс. Рэктар Юзэф Станеўскі.
З нагоды ўрачыстасці навучальную ўстанову наведае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, чыімі намаганнямі была заснавана каталіцкая семінарыя ў Гродне, якая за гэты час падрыхтавала 168 святароў.
Арц.Кандрусевіч прачытае лекцыю, пасля чаго адбудзецца ўрачыстае занясенне ў спіс новых студэнтаў – семінарыстаў 1 курса.
У 12 гадзін у кафедральнай базіліцы пачнецца святочная Імша.
Напярэдадні юбілею духоўнай навучальнай установы яе выкладчыкі і семінарысты на чале з Гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам здзейснілі пілігрымку ў Рым.
Пілігрымы наведалі магілу св.Антонія ў Падуі, санктуарый св.Францыска ў Асізі, магілу святога падрэ Піо, і атрымалі асабістае блаславенне Папы Бенедыкта XVI.
На фота: Семінарыя ў Гродне
Фота з сайта http://www.grodnensis.by